Даслаць навіну
Знайсці
8
мясцовы2 / адказаць
16.10.2019 / 22:13
Нажаль лысы (што адзін, што іншы) не пачуе, а нават калі і пачуе спадарыню Ганну, то не зразумее усёй глыбіні яе думкі.
1
Лявон Баршчэўскі / адказаць
16.10.2019 / 22:21
у цэлым згодны з Ганнаю. Адсутнічае толькі адзін кампанэнт, але самы істотны: пераадоленьне нявольніцкай псыхалёгіі, калі настаўнік, калі ён мае яшчэ й неабходны кантакт з бацькамі й грамадзтвам у шырокім сэнсе, робіцца абсалютна галоўнай асобай у адукацыі, а клян адукацыйных чыноўнікаў папросту ліквідуецца.
Настаўнікі-рабы ня могуць выхоўваць нікога, акрамя новых пакаленьняў рабоў.
7
гыгыгы / адказаць
16.10.2019 / 22:21
Карацей кажучы кали нашая школа зараз з яуляецца 100% интерпрытацыяй таго, што адлюстравана у вядомым клипе пинк флойд, дзе у центры систэмы адукацыи знаходзицца мясарубка, то спадар пракапеня па простаму прапануе тую мясарубку пазалациць и " пракачаць".
14
Мірон / адказаць
16.10.2019 / 22:53
Я скажу з вопыту працы як на гуманітарных, так і тэхнічных спецыяльнасцях. Школьныя веды, агулам універсітэту не патрэбныя. Тое, што трэба, будзе вам дадзена. Ну, вядома, самыя асновы мусяць быць, каб, не тлумачыць, чым ёсць складанне і памнажэнне. Праблема ў тым, што ўніверстэцкая адукацыя зусім па іншаму падыходзіць да навучання ў параўнанню да школьнай. Курс мовы праграмавання - ўсяго 45 гадзін. Любой мовы. Кароткі агляд і дзесяткі самастойных заданняў. Прычым нестандартовых і складаных. За семестр вы мусіце стаць спецыялістам. Не сталі - праграмаванне (і ўніверсітэт) не для вас. Вас адлічаць за незданы курс (у камерцыйнам вузе не - вы курка, што нясе яйкі). Таму, калі шчыра, усё роўна, вучылі вы нейкую інфарматыку ў школе ці не. Галоўнае, ці здольныя вы а) працаваць самастойна і з мінімальнай дапамогай, працаваць шмат, магчыма вельмі шіат, б) працаваць у камандзе, с) перайсці на куды большую хуткасць засваення ведаў і навыкаў, d) нестардадова мысліць. Гэта для бакалаўра. І тут, як бачыче, не пытанне інфарматыка, ці гісторыя, ці літаратура. Па выбару курсы, ці не.
17
user / адказаць
16.10.2019 / 23:22
Качественно преподавать в школе надо всё - и гуманитарные, и технические науки. Утверждение, что технические (естественные) науки можно выучить быстрее ввиду наличия гуманитарных навыков абсурдное. Знание истории и языков никак не помогут в освоении математики. 
2
0.5 / адказаць
17.10.2019 / 05:25
Стране нужны роботы-зайцы зарабатывающие деньги для содержания власти. А вы о каком то образовании и интеллектуальном росте. 
36
Alehna / адказаць
17.10.2019 / 05:37
Снова эта жэншчына. Что ёй нужно?
4
Несцераў / адказаць
17.10.2019 / 07:05
Рэч у тым, што рэжыму і ПВТ у прыватнасці не трэба людзі, якія будуць думаць вольна. Трэба людзі, якія будуць "накаўбашваць код", бухаць на карпаратывах і не задаваць лішніх пытанняў. Ад таго і гэтае імкнення дазволіць выбар прадметаў. Ты галоўнае факусуйся на тым, што трэба ад цябе таварышу Пракапеню і іншым комерсам, ты станок для зараблення грошай, навошта табе быць усебакова развітым. Чым больш ты залежыш ад дзяржавы і карпарацый, тым лепш. Беларуская мова і гісторыя пачакаюць, ты галоўнае на "джаву" паднацісні, мы ж кліентам не будзем эціх вашых караткевічаў з бнрамі прадаваць, ну што вы.
31
4okto / адказаць
17.10.2019 / 08:36
Рассуждать о том, как Прокопеня далек от народа, написав свою статью на тарашкевице, о которую (при всем уважении к Тарашкевичу) язык можно сломать, так как это безумно устаревший вариант мовы, который не использует ну вообще никто в нашей стране - это конечно пять. Стоит сначала самим реформировать себя, а не рассуждать, что близко народу, а что нет.
9
Nokia / адказаць
17.10.2019 / 08:57
Несцераў, Так згодны. Айцішнікі самыя кансерватыўныя людзі. Ім похвіг на перамены. Чакаць ад іх чагосьці не выпадае.
1
Грамазека / адказаць
17.10.2019 / 09:29
Нее.. трэба уводзиць прадмет "красноречие", и рыхтаваць будучых прэзидэнтау. Выпускники без бумажки на могуць думки выказаць, нават тост путны сказаць. Саромеюцца.
5
Сямён / адказаць
17.10.2019 / 09:36
Ганна, "разумець напісанае, аналізаваць яго, абагульняць, усьведамляючы цераз практыку тэарэтычныя законы існаваньня розных сыстэм, успрымаць праз уласны досьвед і выкарыстоўваць для рашэньня практычных задач рознай якасьці" - дык гэта ж і ёсьць сучасным праграмаваньнем))
1
Мірон / адказаць
17.10.2019 / 09:57
Ну дык вось, я вам напісаў што трэба ўніверсітэту (на ўзроўні бакалаўра) ад школы. Іншая справа, што не ўсе ідуць да ўніверсітэта. Для тых людзей, што скончаць сваю адукацыю школьным дыплёмам, магчыма, гуманітарны блёк, сапраўды, больш істотны. Асновы права, асновы бізнэсу, асновы паліталёгіі - каб арыентавацца ў сьвеце. Гэтым людзям у выбарах удзельнічаць і яны мусяць быць свядомымі выбарцамі, разумець чым ёсць палітычныя партыі. Семінары, дэбаты, разбор прыкладаў - вось што патрэбна, каб заахвоціць актыўнасць. Калі бізнэс - мусі быць сапраўдны бізнэс праект, з продажамі, крэдытам тым жа. Крытычнае мысленне. Дзеткі гатовыя - ці гатовыя настаўнікі? А што магістрэрка? Крытычнае мысленне - гэта тое, чаго ўніверсітэт чакае на магістэрцы (памятаем пра а, б, с, d бакалаўра, што застаецца). Калі на вас зваліцца не проста гара матэрыяла, а гара розных тэорый (асабліва на гуманітарных факультэтах), вы мусіце быць гатовыя да ўнутраных дэбатаў, то бок, менавіта да крытычнага перэасэнсавання, да крытычнага мыслення. Дык вось гэты пяты пункт трэба універсітэту ад школы, каб мець магістратуру (зноў, калі ўніверсітэт не камерцыйны, бо там ад вас патрэбны толькі грошы). Па за гэтым, усё роўна, скончылі вы самую разцудоўную гімназыю, ці малую вясковую школу. І на бакалаўрыяце не было розніцы, а на магістэрцы дык зусім. Бацькі гэтага не разуіеюць, бо не былі па той бок і ў 'лепшую' школу спрабуюць неяк дзетак упіхнуць. Мне было б добра, каб студэнты свабодна, а не 'са слоўнікам' чыталі па ангельску - я б ім артыкулы даваў з часопісаў як абавязковы матэрыял, а па за тым, сапраўды, нема розніцы. Я разумею, што 'лепшая школа' гэта проста такі троху сацыяльны фэномэн, асяроддзе, сябры з пэўнага кола. Ну, як Каледж у Оксфардзе. Кола знаёмых. Але калі там вас не падрыхтуюць да маіх а, б, с, d, е - вы не здолееце вучыцца в універсітэце. тады толькі да Пракапені па крэдыт, ці ў любы іншы камерцыйны ўніверсітэт. А вось пра тое, што павінна даць школа для тых, хто не пойдзе далей, варта паслухаць самае шырокае кола, грунтоўна да гэтага падыйсці, прачытаць, што аб гэтым думаюць у свеце, а не аднаго бізнэсоўца пытацца. На нейкую PhD мы патрабуем прачытаць пару сотняў прынцыповых артыкулаў, а тут жа стратэгія на 50 гадоў!
1
алесь менски / адказаць
17.10.2019 / 10:44
4okto,можно и lacinkaj писать. Prykladna tak/
5
алесь менски / адказаць
17.10.2019 / 10:45
Alehna,slavy.
1
Зміцер Хіцер / адказаць
17.10.2019 / 11:00
4okto, колькі ўжо казана пераказана, што тарашкевіца -не мова,а ПРАВАПІС.
1
меркаванне / адказаць
17.10.2019 / 11:27
Мне цікава- ці шмат такіх настаўнікаў у Беларусі як Ганна Севярынец? Разве не такія сапраўдныя Настаўнікі і павінны вызначаць, як трэба вучыць дзяцей у школе, а не нейкія чынушы абмежаваныя? І сапраўды, дзеці ў школе павінны па максімуму атрымаць гуманітарных ведаў, каб ужо стаць юнакамі з маральнымі каштоўнасцямі, крытычна  і лагічна мысліць, ведаць шмат з гісторыі, літаратуры і мастацтва, бо потым мала ў каго будзе час, каб займацца шмат самаадукацыяй. А тыя, хто працягнуць, будуць ужо ведаць, што іх цікавіць. І школьнікі са студэнтамі павінны ведаць, што на свеце так шмат цікавага, што зусім не трэба ад скукі сябе накачваць наркотыкамі і алкаголем.
0
Абыяка / адказаць
17.10.2019 / 11:57
Калi казаць пра самыя агульныя тэндэнцыi (развiцце ШI, якi шмат у чым закранае гуманiтарныя катэгорыi), то пленная праца немагчымая без рознабаковай адукацыi. У мяне есць сябар,лiнгвiст па адукацыi, якi праз дадатковую IT-адукацыю (магiстратура) працуе у сферы ШI, а таксама ён выдатна гуляе у ШДК. Карацей, немагчыма зараз шмат у якiх сферах гэтага iцi працаваць пленна без базавага гуманiтарнага падмурку. Проста мы будзем краiнай прымiтыуных кодарау, кшталту Iндыi, а пра сапрауды перадавыя тэхналогii можна будзе забыць гадоу на 50
2
Цетка Алена / адказаць
17.10.2019 / 13:45
Можна як заугодна ставiцца да прапаноу Пракапенi , але трэба узяць пад увагу , што ен прапануе захады для падрыхтоукi толькi пэунай прафесii. Калi узяуся за стварэнне асобнага унiверсiтэту , г.зн. ну не задавальняюць кадры з шэрагавай тэхн.вну + курсы . Вы пiшаце , што яго сiстэма будзе даваць шэрую масу з нейкiм нiзкiм узроунем, дык гэта хучэй за усе ужо маем. Для прадпрымальнiка дбаць пра узровень кадрау, што да яго прыдуць праз 5-10 гадоу - нармальна. А тут суцэльны гвалт "ен будзе эксплуатаваць " з аднаго боку , а з другога - чаму гэтыя айцiшнiкi столькi зарабляюць.
2
Мірон / адказаць
17.10.2019 / 16:41
Ідэя спадара Пракапені стварыць новы ІТ Універсітэт вельмі і вельмі слабая. Я тое ж і пра Беларускі Універсітэт пісаў. Людзі не ўяўляюць сабе бюджэту ўніверсітэту, не разумеюць, што ёсць сусветныя рэйцінгі і што бакалаўрам універсітэт не скончваецца (а для шмат якіх прац ІТ дастаткова менавіта бакалаўра) . А што там будзе з PhD? Кслі той ІТ/Бел у першую 1000 войдзе? Карацей, падманваюць вас. Да гэтага дойдзе хвароба усіх беларускіх універсітэтаў - продаж дыплёмаў. Быў у нас такі жаночы - ЭНВІЛА. Сканаў. Ёсць ІСВ, Інстытут Кіравання, якім, дарэчы, кіруе чалавек з Кібернэтыкі. Ну і ў чым праблема там ІТ факультэт адкрыць? Мяркую, галоўнае пытанне не ў ведах, а ў тых крэдытах. Вам на нейкае лайно дадуць крэдыт, прывяжуць да пвт, а потым возьмуць тэставаць нешта за 300 даляраў у месяц. Мацней любога размеркавання. фантастыка. А ў Польшчы ў той жа час любыя спецыяльнасці ІТ неяк лёгка змесціліся на Палітэхніках. А ў нас мала адырвалі БДРУІР (РТІ) ад палітэхнікі, каб, значыць, якасць была лепшая, так і тая лепшая неяк не лепшая.
3
maha / адказаць
17.10.2019 / 21:19
Відаць, што гуманітарый пісаў - кожны сваё балота хваліць: давайце будзем займацца толькі мовамі, тады іншыя прадметы самі сабой вывучацца) ужо хутчэй давайце матэматыкай займацца, каб логіку развіць, ды і то не за кошт біялогіі і нават малявання.
0
Лявон Баршчэўскі / адказаць
18.10.2019 / 07:28
maha,

а вы ня чулі, што і матэматыка, і маляваньне - гэта гуманітарныя прадметы, бо вучаць мовам пазнаваньня навакольнага сьвету?
1
Мірон / адказаць
18.10.2019 / 19:17
Лявон Баршчэўскі, не зусім так. Матэматыка і фізыка ад Ньютана вучыць карыстацца лічбавымі мадэлямі замест тлумачэння чаму і як. Пазнанне заменяецца мадэляваннем.
0
Alehna / адказаць
19.10.2019 / 01:04
алесь менски, я так і зразумеў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера