Знайсці
16.10.2019 / 18:3714РусŁacБел

Па 20 год турмы атрымалі жанчыны, на вачах у якіх сужыцель гвалціў іх дачок і ўсё здымаў на відэа

У сераду, 16 кастрычніка, суд Ушацкага раёна Віцебскай вобласці вынес прысуд жыхару Мінска і дзвюм сёстрам з Наваполацка — фігурантам рэзананснай крымінальнай справы аб педафіліі. Пра вынікі суда піша прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. 

«Злачынства выявілі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. У руках аператыўнікаў апынуліся фатаграфіі і відэаролікі са сцэнамі сэксуальнага гвалту над дзвюма маленькімі дзяўчынкамі. Высветлілася, што мужчына, які ўсё «рэжысіраваў», здымаў, а таксама непасрэдна ўдзельнічаў у тым, што адбываецца, на працягу доўгага часу, старанна хаваючыся, здзяйсняў злачынствы супраць палавой недатыкальнасці дзяцей, вырабляў і прадаваў матэрыялы парнаграфічнага характару з выявай малалетніх, займаўся гандлем дзецьмі», — распавёў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Дзмітрый Цаюн.

У 2015 годзе фігурант пазнаёміўся з дзвюма сёстрамі з Наваполацка. Кожная выхоўвала дачку. Дзяўчынкам было 2 і 4 гады. Неўзабаве ён пачаў жыць сумесна з адной з маці. Пасля ён сістэматычна гвалтаваў яе дачку і пляменніцу, фіксаваў гэта на відэа і прадаваў ролікі ў закрытых сетках. Родныя маці былі ў курсе таго, што адбываецца і атрымлівалі за гэта грошы. Не менш шакуе, што сёстры самі здзяйснялі сэксуальныя злачынствы ў адносінах да дзяцей, здымалі ўсё на відэа і распаўсюджвалі ролікі праз інтэрнэт.

Суд прызнаў мужчыну і дзвюх жанчын вінаватымі ў інкрымінаваных ім злачынствах і прызначыў максімальна магчымае ў гэтым выпадку пакаранне: кожны з фігурантаў атрымаў па 20 гадоў пазбаўлення волі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031