Знайсці
16.10.2019 / 18:001РусŁacБел

Топ-3 кінапрэм'ер, на якія варта схадзіць на гэтым тыдні

Калі вы не ведаеце, чым заняцца заўтрашнім вечарам ці на выхадных, прапануем вам 3 кінапрэм'еры, якія выходзяць у вялікі пракат у найбліжэйшыя дні.

Малефісента: Уладарка цемры

ЗША, рэж. Хаакім Ронінг
фэнтэзі, прыгоды, сямейны

17 кастрычніка ў беларускі пракат выходзіць фільм «Малефісента: Уладарка цемры».

Дзеянне адбываецца праз некалькі гадоў пасля таго, як Малефісента навяла злыя чары на прынцэсу Аўрору. Фільм распавядае пра складаную ўзаемасувязь паміж цёмнай феяй і будучай каралевай, аб новых саюзніках і суперніках у справе абароны чароўнага лесу і магічных істот, якія яго насяляюць.

Яны

ЗША, рэж. Скот Бекжахі,
трылер

На Дзень усіх святых у пошуках вострых адчуванняў група студэнтаў адпраўляецца за горад на атракцыён «Пакоі страху», які абяцае ўвасобіць кашмары з самых жудасных фільмаў жахаў. Праз некаторы час хлопцы разумеюць, што патрапілі зусім не ў месца для гульняў, пад маскамі блазнаў хаваюцца не людзі, а істоты з іншага свету, а самі яны цяпер — героі гэтага хорару і павінны вельмі моцна пастарацца, каб выбрацца з пякельнага атракцыёну жывымі.

Развітанне

ЗША, рэж. Лулу Вангдрама,
камедыя

Пісьменніца-пачаткоўка кітайскага паходжання жыве ў Брукліне, але вельмі прывязаная да пакінутай на радзіме бабулі. Раптоўна высвятляецца, што бабуля хворая, жыць ёй засталося нядоўга, але хваляваць яе не хочуць і аб хуткай смерці маўчаць. А каб усе члены вялікай сям'і паспелі развітацца з любімай бабуляй, ёй скажуць, што ўсе з'язджаюцца на вяселле ўнука, які на самай справе жаніцца не рвецца.

Паводле матэрыялаў kinopoisk.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031