Знайсці
16.10.2019 / 17:28РусŁacБел

Ліянэль Месі шосты раз у кар'еры атрымаў «Залатую буцу»

Фота прэс-службы «Барселоны»

Ліянэль Месі шосты раз у кар'еры стаў уладальнікам «Залатой буцы», якая штогод уручаецца найлепшаму бамбардзіру еўрапейскіх нацыянальных чэмпіянатаў, паведамляе афіцыйны твітар «Барселоны». У Крышціяну Раналду — чатыры тытулы, піша РБК.

«Залатая буца» ўручаецца з 1968 года. З 1997 года арганізатарам прэміі з'яўляецца аб'яднанне еўрапейскіх спартыўных выданняў (ESM). Уладальнікам прыза становіцца гулец, які набраў па ходзе сезона найбольшую колькасць ачкоў. Для іх падліку сума забітых футбалістам мячоў у чэмпіянаце памнажаецца на каэфіцыент першынства.

Галы, забітыя гульцамі топ-5 еўрапейскіх чэмпіянатаў (Англіі, Іспаніі, Германіі, Італіі і Францыі), ацэньваюцца ў два балы, чэмпіянаты, якія займаюць з 6-га па 21-е месца - у паўтара. У астатніх лігах забіты мяч прыносіць адзін бал. Месі ў мінулым сезоне вызначыўся ў чэмпіянаце Іспаніі 36 разоў і зарабіў 72 балы.

У тройку лідараў таксама ўвайшлі нападаючы клуба «Пары Сен-Жэрмен» Кіліян Мбапэ і форвард «Сампдорыі» Фабіа Квальярэла. Мбапэ забіў у чэмпіянаце Францыі 33 галы і атрымаў 66 ачкоў. Квальярэла вызначыўся 26 разоў у чэмпіянаце Італіі (52).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера