Знайсці
16.10.2019 / 15:565РусŁacБел

Трамп прадказаў крах эканомікі ЗША ў выпадку перамогі «клоўна» на выбарах

Перамога на выбарах прэзідэнта ЗША, якія пройдуць у 2020 годзе, любога з удзельнікаў апошніх дэбатаў прэтэндэнтаў ад Дэмакратычнай партыі прывядзе эканоміку краіны да краху. Пра гэта папярэдзіў прэзідэнт-рэспубліканец Дональд Трамп.

«Наша рэкордная эканоміка абваліцца гэтак жа, як ў 1929 годзе, калі любы з гэтых клоўнаў стане прэзідэнтам», — напісаў Трамп на сваёй старонцы ў твітары.

Трамп таксама адзначыў, што ні ў каго з удзельнікаў дэмакратычных дэбатаў, якія прайшлі 15 кастрычніка ў Агаё, няма шанцаў стаць прэзідэнтам. «Цяпер вы разумееце, чаму ў іх няма выбару, толькі прасунуць абсалютна незаконны і абсурдны імпічмент аднаго з самых паспяховых прэзідэнтаў!» - дадаў Трамп, заявіўшы, што спікер палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі сама павінна быць адхіленая за махлярства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930