Знайсці
16.10.2019 / 16:08РусŁacБел

У Каталоніі пачаўся трохдзённы марш на Барселону

Калоны прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі накіроўваюцца з розных гарадоў у Барселону, каб прыбыць туды ў пятніцу і прыняць удзел ва ўсеагульным страйку.

Усяго да каталонскай сталіцы ідуць пяць калон — з Жыроны (у ёй, па дадзеных праваахоўных органаў, каля дзесяці тысяч чалавек), Віка, Бергі, Тарэгі, Тарагона.

Так званы «Марш за свабоду» праходзіць па ініцыятыве грамадскіх арганізацый Каталонская нацыянальная асамблея (КНА) і Omnium Cultural, чые лідары Жорзі Санчэс і Жорзі Куішар прысуджаныя Вярхоўным судом да дзевяці гадоў зняволення ў сувязі з датычнасцю да правядзення рэферэндуму аб незалежнасці ў 2017 годзе. Акцыю падтрымала радыкальная арганізацыя «Камітэты абароны рэспублікі».

За тры дні калоне трэба прайсці каля ста кіламетраў. Як заявілі арганізатары, на ідэю правядзеньня маршу іх «натхніў» «Саляны паход» у Індыі прыхільнікаў Махатма Гандзі ў 1930 годзе і «Марш на Вашынгтон» Марціна Лютэра Кінга ў 1963 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031