Знайсці
16.10.2019 / 13:222РусŁacБел

«Ні хлопчыка, ні шакаладкі»: у Маладзечне на вакзале ў гастарбайтара скралі 31 тысячу расійскіх рублёў

У Маладзечне абакралі 47-гадовага мужчыну, які вяртаўся з заробкаў з Расіі, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Мужчына вяртаўся дахаты цягніком і падчас яго стаянкі ў Маладзечне зайшоў у прывакзальнае кафэ, каб паабедаць. Да яго падышла жанчына з дзіцем — завязалася размова, падчас якога мужчына пачаставаў дзіця шакаладкай.

Неўзабаве мужчына і жанчына выйшлі на вуліцу пакурыць, дзіця пакінулі сачыць за рэчамі. Вярнуўся ў кафэ мужчына ўжо адзін: ні хлопчыка, ні жанчыны не было. Рэчы стаялі на сваіх месцах. У цягніку 47-гадовы рабочы выявіў прапажу 31000 расійскіх рублёў (1000 беларускіх), якія ён зарабіў. На бліжэйшай станцыі мужчына звярнуўся да праваахоўнікаў па дапамогу.

Прагледзеўшы запісы камер відэаназірання ў кафэ, праваахоўнікі ўстанавілі, што грошы былі скрадзеныя той самай жанчынай. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў яна была затрыманая ўжо ў сталіцы. Грошай пры сабе ў яе не было.

Аператыўнікам 36-гадовая гамяльчанка распавяла, што выпадкова ўбачыла буйную суму грошай у мужчыны ў той момант, калі той даставаў шакаладку. І ў яе саспеў план завалодаць грашыма. Разам з мужчынам яна выйшла на вуліцу, аднак у кафэ вярнулася раней за яго, дастала грошы і сышла з дзіцем. Частку грошай яна патраціла на адзенне, частку на асабістыя патрэбы.

Жанчына раней ужо судзімая за крадзеж.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера