Знайсці
16.10.2019 / 12:015РусŁacБел

«Пра пухавікі забудзьце, а на выходныя плануйце шашлыкі». Аптымістычны прагноз надвор’я ад Белгідрамета

«У найбліжэйшы тыдзень тэмпература паветра будзе біць усе магчымыя рэкорды», — распавядае намесніца начальніка службы метэапрагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

«І хаця ў нас, метэаролагаў, няма такога паняцця як бабіна лета, але паверце, у наступныя сем дзён нас чакае менавіта яно», — працягвае Святлана.

Кастрычнік спачатку толькі напалохаў нізкімі тэмпературамі і нават невялікім снегам, цяпер жа надвор’е падказвае: схавайце пухавікі.

«У наступныя некалькі дзён тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ў межах 6-12 градусаў, днём паветра будзе прагравацца да 20 градусаў, у Гомельскай вобласці нават да 22С», — распавядае Святлана Рыбакова.

А ў выходныя, 19-20 кастрычніка будзе яшчэ цяплей.

«У выхадныя чакаецца да 23 градусаў цяпла. Можна смела планаваць выходныя на прыродзе. Канечне, без туманаў не абыдзецца, ды і ёсць невялікая верагоднасць дажджу. Але гэта не той дождж, які можа паўплываць на настрой ці планы», —кажа Святлана Рыбакова.

Псавацца надвор’е пачне ў аўторак, 22 кастрычніка.

«Тэмпература апусціцца ноччу да пяці градусаў, днём будзе ад 7 да 14 цяпла. Вінаваты ў гэтым фронт, які прынясе пахаладанне. Тым не менш, пра снег думаць яшчэ вельмі рана», — падсумавала Святлана Рыбакова.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930