Знайсці
16.10.2019 / 10:3413РусŁacБел

Лідар КНДР заехаў на белым кані на святую гару ВІДЭА

Дарадцы Кім Чэн Ына перакананыя, што лідар Паўночнай Карэі плануе «вялікую аперацыю», — паведамляюць паўночнакарэйскія СМІ ў артыкулах са здымкам Кіма на кані, піша Радыё Свабода са спасылкай Reuters.

На фота, апублікаваных паўночнакарэйскім агенцтвам KCNA, Кім на белым кані ўяжджае на гару Пэксту-сан, найвышэйшую кропку Паўночнай Карэі, якую жыхары краіны лічаць святой гарой.

«Яго ўезд на кані на Пэкту-сан — гэта падзея, якая мае вялікую вагу ў гісторыі карэйскай рэвалюцыі», — паведамляе KCNA.

«Перажыўшы цудоўныя імгненні падчас развагаў (Кіма) на Пэкту-сан, усе чыноўнікі, якія яго суправаджаюць, перакананыя (…), што будзе вялікая аперацыя, якая здзівіць і ўзрадуе свет і зробіць крок наперад на шляху карэйскай рэвалюцыі», — піша агенцтва.

Не зразумела, пра якую аперацыю ідзе гаворка, зазначае Reuters. Кім Чэн Ын у мінулым часта ўязджаў на святую гару падчас рэалізацыі вялікіх палітычных ініцыятыў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930