Знайсці
16.10.2019 / 09:518РусŁacБел

У Мінску ставяць абноўленыя будкі для таксафонаў. Яны выглядаюць вельмі незвычайна ФОТА

Таксафонаў ужо 56 штук. Большасць з іх знаходзіцца ў цэнтральных раёнах горада — напрыклад, на чыгуначным вакзале, у Мінскім сувораўскім вучылішчы, а таксама недалёка ад станцыі метро «Няміга», паведамляе Белтэлекам.

Каб зрабіць званок на такі таксафон, неабходна спачатку паведаміць яго тэлефонны нумар (паказаны на таблічцы таксафона) абаненту. Пасля гэтага застанецца толькі чакаць званка ў загадзя абумоўлены час.

Акрамя таго, набраўшы на таксафон нумар 811 і паведаміўшы аператару нумар патрэбнага абанента, яму ўдасца патэлефанаваць. Абанент, даўшы згоду на выклік, сам аплаціць размову. Але ёсць і абмежаванні: такое не працуе пры званках на мабільныя і міжнародныя нумары.

Каб аплаціць размову з таксафона, прыйдзецца скарыстацца сэрвіснай тэлефоннай картай з перадаплачаным хвілінамі. Каб яе актываваць, прапануецца «набраць з таксафона бясплатны нумар 176, дачакацца адказу аператара і назваць PIN-код, пазначаны на карце». Пры гэтым ўстаўляць карту ў таксафон не патрабуецца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031