Знайсці
16.10.2019 / 08:31РусŁacБел

Навукоўцы знайшлі сродак ад некрозу тканак падчас інсульту

Міжнародная група навукоўцаў раскрыла механізм некрозу, які развіваецца пры сардэчным прыступе і інсульце. Аказалася, што пры адсутнасці кіслароду ў выніку блакавання артэрыяльнага крывацёку адбываецца сінтэз і назапашванне рэчыва, званага дэзаксідыгідрацэрамідам, якое падаўляе клеткавыя функцыі. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе на MedicalXress.

Дэзаксідыгідрацэрамід быў выяўлены ў чарвякоў у стане анаксіі, пры якой кісларод у арганізме адсутнічае. Пры гэтым канцэнтрацыя рэчыва павялічвалася да таксічных для клетак значэнняў. Цэрамід душыць актыўнасць спецыфічных бялковых комплексаў і выклікае дэфекты ў структуры клетак, а таксама парушае функцыі мітахондрый.

Даследчыкі ўвялі інгібітар сінтэзу цэраміду ў арганізм мышэй, перад тым як у жывёл справакавалі сардэчны прыступ. Аказалася, што ў грызуноў, якія атрымалі ін'екцыю, уражаныя некрозам тканкі былі на 30 адсоткаў меншыя ў параўнанні з кантрольнымі жывёламі, якія не атрымлівалі інгібітар.

Інгібітар, які выкарыстоўваецца ў даследаваннях, блакаваў сінтэз усіх цэрамідаў, таму зараз навукоўцы працуюць над атрыманнем больш спецыфічнага прэпарату, які выкліча менш пабочных эфектаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930