Знайсці
16.10.2019 / 07:589РусŁacБел

Украіна: Умова міру на Данбасе — роспуск «ЛНР» і «ДНР» і вывад расійскіх войскаў

На перамовах трохбаковай кантактнай групы (ТКГ) у Мінску прадстаўнікі Украіны назвалі ўмовы для адводу войскаў на Данбасе і рэалізацыі палітычнай часткі Мінскіх пагадненняў. Пра гэта паведаміла ў Facebook прэс-сакратар прадстаўніка Украіны ў ТКГ Леаніда Кучмы Дарка Аліфер.

 

Украінская дэлегацыя нагадала шэраг патрабаванняў для выканання палітычнага блока пытанняў мінскіх пагадненняў, што, як адзначаецца, адпавядаюць і самім пагадненням, і ўкраінскаму заканадаўству, і міжнароднаму праву:

  • роспуск «ЛНР» і «ДНР»
  • поўнае спыненне агню
  • забеспячэнне эфектыўнага маніторынгу назіральнікаў АБСЭ на ўсёй тэрыторыі Украіны
  • вывад з тэрыторыі Украіны ўзброеных фармаванняў замежных войскаў і тэхнікі
  • развядзенне сіл і сродкаў уздоўж усёй лініі судакранання
  • забеспячэнне працы ЦВК, украінскіх палітычных партый, СМІ і замежных назіральнікаў у непадкантрольных украінскай уладзе раёнах
  • ўсталяванне кантролю над непадкантрольным Украіне ўчасткам расійска-ўкраінскай мяжы

У Мінску ўкраінскія прадстаўнікі запатрабавалі спынення абстрэлаў на Данбасе, у прыватнасці, раёнаў горада Залатое і пасёлак Пятроўскага, дзе павінна адбыцца развядзенне войскаў.

Украінскі бок адзначаў, што такое развядзенне можа адбыцца толькі пры ўмове захавання 7-дзённага рэжыму цішыні на гэтых участках, але сепаратысты не прыбіраюць ад лініі судакранання цяжкую артылерыю, затое размяшчаюць на перадавой танкі і мінамёты.

Таксама на перамовах з боку ўкраінскіх прадстаўнікоў прагучала патрабаванне выхаду непадкантрольных раёнаў Данбаса з рублёвай зоны і вяртанне прадпрыемстваў пад украінскую юрысдыкцыю.

Перамовы праходзілі на фоне абстрэлаў на Данбасе, у выніку якіх 15 кастрычніка загінулі двое вайскоўцаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930