Даслаць навіну
Знайсці
15.10.2019 / 19:08 17

Эйсмант пра Багачову: Затрымання не было ўвогуле!

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што звесткі пра затрыманне расіянкі Ганны Багачовай у Мінску не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта яна паведаміла Telegram-каналу «Подъем».

Эйсмант падкрэсліла, што вакол звязаных з Багачовай падзей з'яўляюцца шматлікія інтэрпрэтацыі, як у самой Беларусі, так і за яе межамі. «Таму ў чарговы раз заяўляю: затрыманне не праводзілася па запыце ЗША — затрымання не было ўвогуле!» — сказала яна, падкрэсліўшы, што гэтая інфармацыя з'яўляецца «абсалютна дакладнай». Прэс-сакратарка беларускага лідара таксама заклікала расіян «нікога не баяцца» і прыязджаць у Беларусь.

Чытайце таксама: Расіянка Багачова, якую затрымлівалі ў Мінску па запыце ЗША, знаходзіцца на волі

Павялічыць выяву

Пра затрыманне Ганны Багачовай у Мінску стала вядома раніцай 15 кастрычніка. Пазней інфармацыю пацвердзілі ў МЗС Расіі; член Грамадскай палаты Аляксандр Малькевіч удакладніў, што жанчыну затрымаў Інтэрпал па запыце ЗША ў рамках справы аб умяшанні Расіі ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары 2016 года. 

Ганна Багачова — супрацоўніца пецярбургскага «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» (г.зв. «фабрыкі троляў») — разам з яшчэ 12 расіянамі абвінавачваецца Мінюстам ЗША ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары. Сярод абвінавачаных фігуруе бізнэсмэн Яўген Прыгожын, што, як і Багачова, знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. Амерыканскія ўлады звязваюць «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» са структурамі, якія маюць дачыненне да Прыгожына.

NN.by

0
american / адказаць
16.10.2019 / 02:09
Брыдкая пачвара,
А з якой нагоды Беларусь павінны выдавць ЗША неікіх людзей, нібы іхнія марыянеткі?
https://nn.by/?c=ar&i=239297


 действительно как это марионетки Кремля будут выдавать США своих хозяев ?   
0
Ліцьвін металіст / адказаць
16.10.2019 / 16:22
Абасраліся ад страху ўсе разам, ну і гэтая як заўжды вярзе абы што.
0
Ladzimir / адказаць
17.10.2019 / 09:28
А зайзра!
Міжнародныя пагадненні трэба выконваць, калі падпісалі. А не быць прастытуткамі, хачу затрымаю, хачу не затрымаю. Не дык не, чаго тады лезлі ў міжнародныя парганізацыі, выконвалі б усе што прадыктуе маскоўскі акурак.
 Есць закон! М калі вы цывілізаваная краіна- яго трэба выконваць!
І тут ганарыцца нечым, што вы не выканалі закон, які самі падпісалі.
. Лепей бы ўжо маўчалі , і не вякалі . Непрыемна слухаць і чытаць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30