Знайсці
15.10.2019 / 14:593РусŁacБел

Былы прэс-сакратар Лукашэнкі паедзе генконсулам у Гуанчжоу

Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка, прымаючы кадравыя рашэнні, прызначыў Андрэя Папова генеральным консулам Беларусі ў Гуанчжоу (Кітай).

Андрэй Папоў. Фота БелТА.

Папоў — ураджэнец Брэста, вучыўся ў Лінгвістычным універсітэце. У 2006 — 2010 гадах Андрэй Папоў быў прэс-сакратаром МЗС. У 2010 годзе накіраваўся на працу намеснікам пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

У 2014 годзе Андрэй Папоў узначаліў прэс-службу кіраўніка Беларусі. Нейкі час працаваў паралельна з прэс-сакратаркай Аляксандра Лукашэнкі Наталляй Эйсмант. Аднак у 2016 сышоў у МЗС на сціплую пасаду старэйшага дарадцы ўпраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі.

Консульства Беларусі ў Гуанчжоу адкрылася 8 лістапада 2018 года. На адкрыцці прысутнічаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930