Знайсці
15.10.2019 / 14:564РусŁacБел

«Ні за што»: Турцыя не спыніць аперацыю ў Сірыі

Турцыя не збіраецца спыняць ваенную аперацыю ў Сірыі, нягледзячы на ​​санкцыі ЗША. Пра гэта заявіў спікер турэцкага парламента Мустафа Шэнтоп.

«Ні за што», — адказаў ён на пытанне журналіста аб магчымым спыненні аперацыі. Шэнтоп падкрэсліў, што Анкара лічыць курдскія фарміраванні тэрарыстычнымі арганізацыямі і ставіць мэтай іх поўную ліквідацыю.

Амерыканскія санкцыі, паводле яго слоў, не сталі для Турцыі нечаканасцю. «Яны думаюць, што яны могуць кіраваць міжнароднай палітыкай увядзеннем санкцый, але яны не маюць рацыі. Санкцыі — гэта не шлях дасягнення выніку ў міжнароднай палітыцы, зыходзячы з агульнасусветнага вопыту. Насамрэч санкцыі ўзмацняюць краіны, на якія яны накладаюцца, і Турцыя не будзе выключэннем», — сказаў палітык

Аб увядзеннi санкцый ЗША супраць Турцыі з-за ваеннай аперацыі ў Сірыі стала вядома раней 15 кастрычніка. Пад абмежавальныя меры трапілі міністэрства энергетыкі, Мінабароны і шэраг чыноўнікаў вышэйшага ўзроўню

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930