Знайсці
15.10.2019 / 12:583РусŁacБел

Колькасць звязаных з абарачэннем наркотыкаў злачынстваў сярод непаўналетніх вырасла ў 2 разы

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Янкоўскі, піша БелТА.

«Павялічылася колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, - у 2 разы да 129. Відавочна, што ў стагоддзе высокіх тэхналогій мы канстатуем пагрозу ўцягвання маладых людзей у распаўсюд наркотыкаў, а таксама фарміравання пранаркатычнай свядомасці з дапамогай інтэрнэту. Гэта адбываецца шляхам правядзення рознага роду акцый, у тым ліку ў сацсетках і на пляцоўках сумніўных рэсурсаў «, - адзначыў Сяргей Янкоўскі.

Ён таксама звярнуў увагу, што непаўнагадовых часцяком далучаюць у злачынную дзейнасць, звязаную з наркотыкамі, абяцаньнем лёгкіх, хуткіх і немалых грошай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930