Знайсці
15.10.2019 / 12:338РусŁacБел

У Мінску затрымана расіянка, якая патрапіла пад санкцыі ЗША

Грамадзянку Расіі Ганну Багачову, якая трапіла пад санкцыі ЗША па справе аб «ўмяшанні» у выбары, затрымалі ў Мінску, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на «крыніцу, знаёмую з сітуацыяй».

Па дадзеных агенцтва, гэта адбылося па запыце ЗША пазаўчора, каля 22 гадзін, у адной з гасцініц.

Як тлумачыць «Медуза», Ганна Багачова у 2018 годзе трапіла пад санкцыі ЗША як супрацоўніца «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў», якое называюць «фабрыкай троляў». Раней яна была актывісткай нацыяналістычнага «Рускага вобразу».

Праз копію выдаленага акаўнта Укантакце журналісты «Радыё Свабода» высветлілі, што Багачова была вядомая ў нацыяналістычных колах пад імем Ганна Трыга.

Па сцвярджэнні крыніцы «Радыё Свабода», Багачова прыйшла працаваць у «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» пад ціскам ФСБ, бо раней яна фігуравала ў нацыяналістычных колах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930