Знайсці
15.10.2019 / 16:325РусŁacБел

Жыхарка Смаргоні выпадкова выкінула ў сметніцу разам з чэкам немалыя грошы. Яе шукаюць

Супрацоўнікі банка са Смаргоні просяць няўважлівую жанчыну вярнуцца.

Гэтую гісторыю «Нашай Ніве» расказала супрацоўніца банка.

«У панядзелак, 14 кастрычніка, наша наведвальніца перадала мне грошы, якія яна выпадкова знайшла, і сказала, што толькі што падняла іх са сметніцы, што стаіць у банку. Мы прагледзелі камеры відэаназірання і ўбачылі, што раней у банку маладая пара з маленькім дзіцем мянялі ў акенцы замежную валюту.

І жанчына кінула ў сметніцу чэк разам з грашыма.

Агучыць суму я вам пакуль не магу, таму што гаспадары грошай так і не знайшліся. Але магу сказаць, што

грошы будуць чакаць у банку паўгода. Пасля чаго, калі іх гаспадары не апомняцца, мы іх перавядзём на які-небудзь дабрачынны рахунак», — расказалі «Нашай Ніве» у банку.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930