Знайсці
15.10.2019 / 10:473РусŁacБел

Злодзей вынес афорт Сальвадора Далі з галерэі ў ЗША за 32 секунды

Паліцыя Сан-Францыска расследуе дзёрзкі крадзеж: сярод белага дня працу іспанскага мастака «Палаючы жыраф» вынеслі з выставы, дзе гэты афорт быў цэнтральным экспанатам, піша Бі-бі-сі

Каляровы афорт ацэньваецца ў 20 тысяч даляраў. Выкраданне было зафіксавана вонкавымі камерамі назірання: днём у нядзелю чалавек спартыўнага выгляду ў сіняй футболцы, шортах і бейсболцы (і нават са свістком на шнурку) спакойна заходзіць у галерэю. Праз 32 секундыён так жа павольна выходзіць з дзвярэй ўжо з гравюрай Далі ў руках. Карціна немаленькая — 50 см на 60 см.

«Гэта быў цэнтральны экспанат нашай спецыяльнай выставы Сальвадора Далі», — распавяла тэлекампаніі ABC7 дырэктар галерэі Анжэла Келет. «Палаючы жыраф» (не адзіная праца Далі з такой назвай) быў выстаўлены ў цэнтры залы на мальберце.

«Яны як бы проста зазірнулі ў галерэю ўдваіх, верагодна, для адцягнення супрацоўнікаў, і ўцяклі занадта хутка, да таго, як хтосьці паспеў што-небудзь заўважыць», - кажа Келет.

Экспанат павінен быў быць прымацаваны да мальберта тросам, але таямнічым чынам ні троса, ні карабіна ў момант выкрадання не было. Паліцыя высвятляе, ці быў трос адшпілены зламыснікамі загадзя (магчыма, яны ці саўдзельнікі ўжо заходзілі ў галерэю перад гэтым) альбо злодзей здолеў абрэзаць трос за тыя 32 секунды, што ён знаходзіўся ў памяшканні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера