Знайсці
15.10.2019 / 07:141РусŁacБел

ЗША ўвялі санкцыі супраць Турцыі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ пра санкцыі супраць Турцыі ў сувязі з ваеннай аперацыяй у Сірыі. Аб гэтым паведамляецца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве дзяржсакратара Злучаных Штатаў Майкла Пампеа, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Прэзідэнт Дональд Трамп зараз падпісаў указ, каб прымусіць Турцыю спыніць наступ на паўночным усходзе Сірыі і пайсці на спыненне агню», - гаворыцца ў заяве.

«Каб пазбегнуць наступстваў далейшых санкцый, Турцыя павінна неадкладна спыніць аднабаковы наступ на паўночным усходзе Сірыі і вярнуцца да дыялогу са Злучанымі Штатамі адносна бяспекі», - адзначыў дзяржсакратар.

Як вынікае з дакумента, ваенная аперацыя Турцыі стварае перашкоды для правядзення кампаніі з мэтай разгрому тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», а таксама «пагражае міру, бяспецы і стабільнасці ў рэгіёне». У дакуменце ўдакладняецца, што ў сувязі з гэтым маецца пагроза для нацыянальнай бяспекі ЗША.

Як паведамлялася ў панядзелак на сайце Мінфіна ЗША, Вашынгтон дадаў у санкцыйных спіс Міністэрства нацыянальнай абароны і Міністэрства энергетыкі і прыродных рэсурсаў Турцыі, кіраўнікоў гэтых ведамстваў Хулусі Акара і Фаціха Данмеза, а таксама кіраўніка МУС Сулеймана Сойлу.

У Мінфіне ЗША таксама заявілі, што гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі супраць чыноўнікаў з турэцкага ўрада і дзяржаўных карпарацый. Траплянне ў санкцыйны спіс азначае замарозку актываў у ЗША і забарону для амерыканскіх грамадзян або кампаній весці бізнэс з яго фігурантамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930