Знайсці
14.10.2019 / 14:4545РусŁacБел

Пракапеня раскрыў дэталі нарады ў Лукашэнкі: незадаволенасць Карпенкам, школы пры ПВТ і крэдыты ўсім ахвотным на ІТ-адукацыю

У Палацы Незалежнасці пасля сустрэчы з прэзідэнтам. Віктар Пракапеня (справа), кіраўнік ПВТ Усевалад Янчэўскі (у цэнтры), юрыст Дзяніс Алейнікаў. Фота з фэйсбука Віктара Пракапені.

ІТ-бізнесмен Віктар Пракапеня апублікаваў у сваім ФБ пост, дзе апісаў вынікі сустрэчы праграмістаў з Лукашэнкам. 

Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) прагназуе павелічэнне патрэбы ў праграмістах, якую будзе праблематычна закрыць, таму гатовы выдаваць усім ахвотным беспрацэнтныя крэдыты на перанавучанне па ІТ-спецыяльнасці. 

Памер крэдыту — да 6000 рублёў, з адтэрміноўкай на два гады і пагашэннем цягам трох. Крэдытаваць гатовыя да трыццаці тысяч чалавек за год.

Рабіцца гэта будзе са сродкаў самога ПВТ, куды кампаніі-рэзідэнты цяпер робяць адлічэнні. 

Як удакладніў Пракапеня ў каментары «Нашай Ніве», гаварыць пра дакладную дату пачатка выдачы крэдытаў яшчэ рана. Гэта стане магчымым пасля падрыхтоўкі прававой базы, якая будзе аформлена яшчэ адным дэкрэтам. 

«Акрамя гэтага абмеркавалі ідэю стварэння новага ІТ-Універсітэта з эксперыментальнымі падыходамі да навучання, а таксама прэзідэнт падтрымаў ідэю дазволіць некаторым школам увайсці ў ПВТ для праверкі розных эксперыментальных праграм, і, калі будзе пазітыўны вынік — маштабаваць гэтыя ідэі на ўсю краіну, — напісаў таксама Пракапеня.

— Прэзідэнт падкрэсліў, што ў адукацыі бардак, і, калі гэта не будзе выпраўлена, то хутка ў Міністэрства адукацыі будзе новы міністр.

Прэзідэнт пацвердзіў, што адукацыі будзе надавацца самая пільная ўвага і плануецца правядзенне яшчэ як мінімум адной нарады па гэтым пытанні».

У каментары «Нашай Ніве» Пракапеня таксама адзначыў, што ўсё акрэсленае стане магчымым толькі пасля прыняцця новага Дэкрэта аб ПВТ, які дазволіць уваходзіць у парк таксама і адукацыйным установам, напрыклад, — школам, якія праз гэта змогуць уводзіць эксперыментальныя праграмы, не прывязаныя да праграм Мінадукацыі.

Віктар Пракапеня чакае, што аб'ёмы экспарту ПВТ па выніках 2019 года перавысяць лічбу $ 2 млрд. За 3 гады гэты паказчык вырас у 2,4 разу. «Рубель стаіць на месцы ў тым ліку дзякуючы валюце, якая паступае ў краіну ад ІT-галіны», — кажа Пракапеня.

На сёння доля ІКТ у ВУП краіны дасягнула 5,5% — гэта супастаўна з унёскам сельскай і лясной гаспадаркі (6,4%), будаўніцтва (5,4%), транспарту (5,8%). «Да 2022 года гэтая доля вырасце да 10%», — прагназуе бізнэсовец.

Апытанка

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930