Знайсці
14.10.2019 / 12:584РусŁacБел

Эрдаган заявіў аб згодзе Расіі на пашырэнне турэцкай аперацыі ў Сірыі

Hurryet

Прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што турэцкая армія ў рамках ваеннай аперацыі «Крыніца міру» зойме горад Кабані, размешчаны на турэцка-сірыйскай мяжы. Пра гэта паведамляе Hurriyet.

Паводле яго слоў, па гэтай тэме ходзяць розныя чуткі, але афіцыйная Анкара даведалася праз дыпламатычныя каналы, што расійскія ўлады станоўча ставяцца да таго, каб турэцкія войскі занялі Кабані. «Падобна, што там не будзе праблем. Мы вядзем перамовы з Расіяй на ваенным і дыпляматычным узроўнях», - адзначыў прэзідэнт.

Таксама ён заявіў аб планах Турцыі гарантаваць бяспечны ўваход у горад Манбідж для сірыйскай арміі. Пры гэтым Эрдаган удакладніў, што турэцкі кантынгент не будзе ўваходзіць у горад. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Анкары было пагадненне з ЗША па Манбіджу, згодна з якім з гэтага населенага пункта на працягу 90 дзён павінны былі быць выведзеныя ўсе тэрарысты, аднак гэтага не адбылося. «Цяпер мы ў працэсе рэалізацыі нашага рашэння. Манбідж павінен быць вызвалены ад баевікоў. У яго ўвойдуць яго сапраўдныя гаспадары - нашы арабскія браты», - дадаў Эрдаган.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930