Знайсці
14.10.2019 / 12:33РусŁacБел

Нацбанк анансаваў выпуск абноўленых банкнот 20 і 50 рублёў

Фота Волі Афіцэравай

Нацыянальны банк Беларусі пацвярджае планы па выпуску ў 2020 годзе абноўленых банкнот 20 і 50 рублёў, паведаміў сёння намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко падчас міжнароднай нумізматычнай канферэнцыі «Беларускаму рублю — 25», паведамляе БелТА.

«Нацыянальны банк сочыць за тэндэнцыямі ў галіне абароны грашовых знакаў, выкарыстання сучасных матэрыялаў, якія ўжываюцца пры іх вырабе, і праводзіць мерапрыемствы па далейшым удасканаленні наяўных грошай, — адзначыў Дзмітрый Лапко. — Нацбанкам анансаваны выпуск у абарачэнне ў 2020 годзе абноўленых банкнот наміналам 20 і 50 беларускіх рублёў».

Намеснік старшыні Нацбанка нагадаў, што абноўленыя банкноты наміналам Br5 і Br10 уведзеныя ў абарачэнне з 20 мая 2019 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера