Знайсці
14.10.2019 / 11:5411РусŁacБел

«Хвосцікі». Феномен: у Польшчы за фрыкавую партыю масава галасавала моладзь

Юнакі фатаграфуюцца з Янушам Корвінам-Міке, Катавіцы. Фота dziennikzachodni.pl.

«Канфедэрацыя «Свабода і незалежнасць» мае гучную назву, але ўяўляе сабой фрыкавую кааліцыю, на чале якой стаіць даўні маргінал, 77-гадовы Януш Корвін-Міке. У кааліцыю ўвайшлі дробныя ультранацыяналістычныя, манархічныя, антыеўрапейскія і ультракаталіцкія асяродкі. З цікавага — менавіта да гэтай партыі праяўляе цікавасць Масква, як і да ўсіх еўрапейскіх крайне правых і крайне левых сілаў.

«Канфедэрацыя» выступае за ўсё добрае супраць усяго кепскага. Акрамя таго, «Канфедэрацыя» выступае супраць «прапаганды гомасэксуалізму» і за вяртанне смяротнага пакарання. Але самае галоўнае, яна выступае за выхад з Еўрасаюза — і менавіта гэта робіць яе такой прывабнай для Расіі.

Здавалася б, у кансерватыўнай Польшчы, у краіне, якая дзякуючы ўступленню ў Еўрасаюз перажывае эканамічны бум, такая сіла не павінна мець поспеху. 

Тым не менш, «Канфедэрацыя» прайшла ў Сойм, хай сабе і з мінімальным, каля 6,8 % вынікам.

Ужо і раней на польскай сцэне з'яўляліся аналагічныя рухі — «Самаабарона» Лепера, «Ліга польскіх сем'яў» Гертыха. Часам яны дасягалі двузначнай падтрымкі. Адзін толькі момант адрознівае цяперашні поспех «Канфедэрацыі». За яе масава галасавалі не правінцыйныя пенсіянеры. За яе прагаласавала моладзь.

Як вынікае з экзіт-пола, праведзенага сацыялагічнай службай Ipsos для TVP, TVN i Polsat, «Канфедэрацыя» сабрала 20,2 % галасоў сярод выбарцаў ад 18 да 29 гадоў. Для параўнання, ва ўзроставай групе ад 60 гадоў за яе галасавалі толькі 1,1 %. За партыю масава галасавалі «kucyki», — «хвосцікі», так у Польшчы называюць пакаленне 20-гадовых, па моднай сярод іх прычосцы з хвосцікам на макаўцы.

Гэтае галасаванне было пратэставым, супраць істэблішмэнту з яго вечнай вайной лібералаў з Платформы і кансерватараў з ПіСа. 

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930