Знайсці
14.10.2019 / 11:223РусŁacБел

Лідараў каталонскага незалежніцкага руху прысудзілі да 13 гадоў турмы

Каталонскія палітыкі, якія маюць дачыненне да арганізацыі рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёна ў кастрычніку 2017 года, прысуджаныя да тэрмінаў да 13 гадоў турмы. Такое рашэнне агучыў у панядзелак Вярхоўны суд Іспаніі, паведамляе ТАСС.

Частка з 12 чалавек, якія праходзілі па справе лідараў каталонскага сепаратысцкага руху, прызнаныя вінаватымі ў падбухторванні да мяцяжу і растраты. Максімальны тэрмін атрымаў экс-намеснік кіраўніка ўрада аўтаномнай вобласці Арыол Жункерас.

Былы лідар Нацыянальнай каталонскай асамблеі Жордзі Санчэс і старшыня арганізацыі «Омніум културал» Жорзі Куішарт прысуджаныя да дзевяці гадоў пазбаўлення волі. Экс-спікер парламента рэгіёна Кармэ Фаркадэль атрымала 11 гадоў і шэсць месяцаў турмы. Акрамя таго, ім забаронена займаць дзяржпасады на працягу рознага перыяду часу.

Пракуратура Іспаніі прасіла да 25 гадоў пазбаўлення волі для каталонскіх палітыкаў і настойвала на тым, каб яны былі асуджаныя па артыкуле «падбухторванне да бунту». У сваю чаргу, дзяржаўная адвакатура, яшчэ адзін бок абвінавачвання на працэсе, казала пра менш цяжкія злачынствы — заклік да паўстання — і прасіла для падазраваных да 12 гадоў турмы.

Ключавое адрозненне паміж падбухторваннем да паўстання і бунту заключаецца ў тым, што першае з'яўляецца злачынствам супраць грамадскага парадку, у той час як другое - супраць канстытуцыйнага ладу. Падбухторванне да бунту мяркуе наяўнасць адкрытага і гвалтоўнага непадпарадкавання для абвяшчэння незалежнасці частцы Іспаніі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930