Знайсці
14.10.2019 / 06:326РусŁacБел

Зяленскі папрасіў украінцаў не рабіць сёння «карцінку» для расійскага ТБ

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку заклікаў украінцаў падчас мітынгаў, якія прызначаны на Дзень абаронцы Украіны, 14 кастрычніка, не паддавацца на правакацыі, каб не ствараць «карцінку для расійскага тэлебачання».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што «разумее страх» суграмадзян адносна таго, як далей будзе развівацца ўрэгуляванне сітуацыі на Данбасе. «20 мая (дзень інаўгурацыі) я пакляўся абараняць суверэнітэт і незалежнасць Украіны. Я верны гэтай клятве і маю намер заставацца верным ёй заўсёды», — сказаў Зяленскі.

«Прашу вас — будзьце разважлівымі, дзейнічайце адказна, у рамках закона і грамадскага парадку. І, калі ласка, не паддавайцеся на правакацыі тых, хто вельмі хоча стварыць красамоўную карцінку для расійскага тэлебачання», — напісаў украінскі лідар.

Ён заклікаў украінцаў «сваімі ж рукамі не рабіць падарункаў непрыяцелям». «Яны мараць убачыць у нашых шэрагах звады, сваркі і хаос. І вельмі баяцца, што ўкраінцы будуць адзінымі і згуртаванымі», — напісаў Зяленскі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера