Знайсці
13.10.2019 / 23:41РусŁacБел

Суседзі — Польшча і Расія — выйшлі на Еўра-2020. На падыходзе Украіна

uefa.com

Зборныя Расіі і Польшчы за два туры да фінішу выйшлі на чэмпіянат Еўропы па футболе, што ў наступным годзе пройдзе адразу ў 12 краінах.

Усходнія суседзі разграмілі ў гасцях Кіпр 5:0 і разам з бельгійцамі прабіліся на кантыненталь.

Бельгія — 24, Расія — 21, Кіпр — 11, Шатландыя — 9, Казахстан — 7, Сан-Марына — 0.

А заходнія суседзі сёння перамаглі Паўночную Македонію — 2:0 і таксама выйшлі на ЧЕ.

Польшча — 19, Аўстрыя — 16, Паўночная Македонія — 11, Славенія — 11, Ізраіль — 8, Латвія — 0.

У панядзелак пуцёўку можа заваяваць Украіна, якой у двух матчах з Партугаліяй і Сербіяй трэба набраць адно ачко. Матч з Партугаліяй — 14 кастрычніка.

У іншых суседзяў — Літвы і Латвіі — усё кепска. У літоўцаў адзін бал у шасці гульняў. У Латвіі — нуль у сямі. У 2004-м Латвія гуляла на чэмпіянаце Еўропы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930