Знайсці
13.10.2019 / 22:3449РусŁacБел

PiS з вялікім адрывам перамагае на выбарах у Польшчы, фрыкавая «Канфедэрацыя» праходзіць у Сойм

Onet.pl

Кіроўная кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць» з вялікім адрывам лідзіруе на выбарах у Польшчы. Паводле экзіт-полаў, яна набірае 43,6%. 

Ліберальная «Грамадзянская кааліцыя» збірае 27,4%, «Лявіца» — 11,9%, Польская сялянская партыя + Кукіз — 9,6%, «Канфэдэрацыя» лібертарыянцаў, нацыяналістаў і еўраскептыкаў — 6,4%. Варта адзначыць, што Канфедэрацыю ўзначальвае эксцэнтрычны Януш Корвін-Міке, і апошнім часам ён здабыў падтрымку Расіі, як і іншыя еўрапейскія радыкальныя палітыкі.

Яўка склала 61%.

Грамадзяне Польшчы абіраюць 460 дэпутатаў Сойма (ніжняй палаты парламента) па прапарцыйнай сістэме, а вось выбары ў Сенат праходзяць па аднамандатных выбарчых акругах.

Мандаты ў Сойме размяркоўваюцца ў залежнасці ад вынікаў выбарчых спісаў па выбарчых акругах, у выніку чаго невялікі бонус атрымліваюць вялікія партыі. Так, «Права і справядлівасць» пры сваіх 43,6 % галасоў здабудзе 239 з 460 месцаў, што дазволіць яму сфарміраваць урад аднаасобна. Высокая падтрымка партыі тлумачыцца выдатнымі эканамічнымі паказчыкамі Польшчы і шчодрымі сацыяльнымі праграмамі ўрада. Золатавалютныя рэзервы краіны перавышаюць 100 мільярдаў даляраў, сярэдні заробак — у два з паловай разу большы за беларускі, урад «ПіСа» пачаў выплачваць вялікія дапамогі на кожнае дзіця.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930