Даслаць навіну
Знайсці
0
Жвір / адказаць
13.10.2019 / 22:12
Я сёньня езьдзіў у грыбы, за Царніааву, пад самае мора. Столькі грыбоў, колькі я сёньня бачыў, ня бачылі нават у Глыбокім. Восеньскія, сапраўдныя, - зялёнкі, сівушкі, радоўкі, абрашэтнікі, сьвінаркі, масьлякі, маладыя мухаморы й бледныя паганкі. Апошніх я не чапаў, бо яны сёньня рэдкія, няхай пладзяцца.
3
reis / адказаць
13.10.2019 / 23:01
дадам яшчэ, што маюцца на увазе грыбы без тэрмаапрацоўкі, можна сушаныя пры 38градусах. А так сапраўды такія вышэйшыя грыбы як шытакі, вяселка, чага, лісічка - падаўляюць ніжэйшыя грыбы, якія з'яўляюцца прычынай раку
1
Юзік Крулеўскі / адказаць
13.10.2019 / 23:34
Жвір,

А я сёння з грамадой -- глыбоцкай і шаркоўскай -- ездзіў на магілу Язэпа Драздовіча ў Малыя Давыдкі. Мы штогод збіраемся ў кастрычніку на дзень народзінаў дзядзькі Язэпа. 


А свінушкі, асмелюся заўважыць, шаноўны грыбаед, атрутныя грыбы! Разбураюць эндакрынную сістэму чалавека. Глядзі там -- не аб'ядайся! Гэта як казаў адзін грыбнік ў нейкім відэароліку -- "руская рулетка". З першага разу можа  ласты і не склеіш, а за дзясятак разоў зможаш назапасіць багата таксінаў -- і дактары не дапамогуць!

А мае грыбы няхай мяне пачакаюць!
0
Жвір / адказаць
14.10.2019 / 00:22
Спадар Юзік, у маім пераліку грыбоў свінушкі не фігуруюць, ня іхны цяпер час. Там сьвінаркі былі, грыбы правераныя яшчэ дзедам, які пражыў 92 гады без праблем з эндакрыннай сыстэмай...і гэта не ў Японіі нейкай там.... :))
36
Северорусский богатырь / адказаць
14.10.2019 / 01:01
У нас на Руси столько грибов по осени что и не собирешь. Достаточно выйти за черту города, там и баравики, и мухоморы, и подосиновикик. Чего только нет. 
2
0.5 / адказаць
14.10.2019 / 06:54
Юзік Крулеўскі, в подтверждение ваших слов есть лекции миколога Михаила Вишневского на You Tube. Особенно про ядовитые и другие плохие грибы. Очень полезный материал. 
0
LitvinM / адказаць
14.10.2019 / 09:58
А грыбы якія усмакталі увесь бруд гарадоў, радыяцыю і іншую дрэнь таксама ратуюць ?
5
Satan / адказаць
14.10.2019 / 10:59
Пей, кури, закусывай грибами! Я так и делаю.
0
no name / адказаць
14.10.2019 / 12:00
Северорусский богатырь, а  какие неваабразимые миры можна посищать , если насушить мухаморчикав ,  можна хоть на Русь , хоть богатырём, особенна когда занятся нечем )
0
Юзік Крулеўскі / адказаць
14.10.2019 / 13:43
Жвір

Там сьвінаркі былі, грыбы правераныя яшчэ дзедам, які пражыў 92 гады


З гэтага месца, калі ласка, падрабязней! А то інтэрнэт, усё адно, выдае свінушку. Іншых грыбоў ён не ведае. Калі ласка -- напішыце агульна прынятую, літаратурную, назву грыба.


0
Жвір / адказаць
14.10.2019 / 16:04
Юзік Крулеўскі
напішыце агульна прынятую, літаратурную, назву грыба.
Пан Юзік, ну, адкуль жа мне ведаць такую назву ? Як у нас іх называлі, такімі я й ведаю тыя грыбы. Яны любяць сядзець у пяску. А там жа як раз пясок, пакрыты мохам, у маладым сасьняку, у лесе, пры беразе мора. Яны падымаюць той мох ды й лезуць на сустрач грыбніку. На выгляд нагадваюць грузд, але землянога колеру, на моцнай, кароткай ды тоўстай ножцы, а пад капялюцыкам у іх "жалюзі"... Зь імі вазюкацца трэ шмат, покі ад пяску павычышчаеш...
0
Юзік Крулеўскі / адказаць
15.10.2019 / 21:17
Жвір,

Пэўна па-нашаму -- радоўкі? Хаця радовак больш за 100 відаў. Ёсць і атрутныя сярод іх. Калі землянога колеру, то --  радоўка зямліста-шэрая. Сёння з дачкой ездзіў -- кожны па кошыку сабраў такіх. Іх цяпер -- мора!
0
Жвір / адказаць
15.10.2019 / 21:51
Юзік Крулеўскі, можа й так. Я радоўку ведаю толькі адну, яна любіць сядзець у траве, капялюшык крэпкі, колер ягоны карычневы, як у баравіка, і нават састараваючыся, ён не выгінаецца ў гару, застаецца падкручаным долу, да ножкі. 

Мне падабаецца гэты грыб, я яго не абмінаю. Вельмі пасуе ў засол, не ў сырым, а ў абвараным кіпнем выглядзе.

Мажліва, што й "сьвінаркі" насамрэч адзін з відаў радоўкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера