Знайсці
13.10.2019 / 17:1910РусŁacБел

Аляксандра Герасіменя — пра беларускую мову, грошы і патрыятызм

«Я лічу, што беларуская мова вельмі прыгожая, — адзначыла алімпійская чэмпіёнка, плыўчыха Аляксандра Герасіменя ў вялікім інтэрв'ю для reform.by. — Можа быць, я б размаўляла па-беларуску, калі б добра валодала мовай і ў мяне былі б суразмоўцы, якія б размаўлялі па-беларуску.

Хоць шмат людзей ужо пачынае размаўляць на беларускай мове. Але з-за адсутнасці практыкі, вопыту зносін проста становіцца сорамна гаварыць з памылкамі і вельмі не хочацца чырванець».

На пытанне, ці бачыць яна сябе ў палітыцы, спартсменка адказала: «Гэта вельмі добры шанец праявіць сябе, прасунуць цікавую ідэю, той жа праект наш выцягнуць (Аляксандра арганізавала клуб, у якім дзяцей вучаць плаваць, у тым ліку дзяцей з аўтызмам - Рэд.). З іншага боку, ты зноў робішся нейкі пешкай. Так, хацелася б нешта зрабіць, але не факт, што атрымаецца. Я паспрабую сваім спосабам».

Колькі зарабляе тытулаваная спартсменка? «Цяпер ужо нямнога, я ж звольнілася, — адказала Герасіменя.

— Але працую ў сябе ў клубе, зарабляю грошы. Але наогул я хачу сказаць, што ў нас спартоўцы зарабляюць няшмат. Я не кажу пра нейкія гульнявыя віды спорту з клубнай сістэмай, дзе яны атрымліваюць бонус ад сваіх клубаў. Максімум, што ў нас можа атрымліваць спартсмен, - гэта каля 2000 даляраў. За алімпійскі медаль ты можаш атрымаць тыя вызначаныя сумы, якія дае дзяржава».

І па выніках лонданскай Алімпіяды Аляксандра атрымала 150 тысяч даляраў за два медалі, аддаўшы частку на дабрачыннасць. «У мяне была магчымасць паклапаціцца аб сваім асабістым гняздзечку, але была магчымасць і дапамагчы сацыяльным праектам. Я не лічыла патрэбным распавядаць пра гэта публічна», — сказала яна.

На пытанне, чаму яна засталася ў Беларусі, калі ёй з трэнерам прапаноўвалі змяніць грамадзянства, Герасіменя адказала: «Мы людзі беларускія, патрыёты ў добрым такім сэнсе. Нам дома проста лепш, чым дзе-небудзь яшчэ».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930