Знайсці
13.10.2019 / 14:482РусŁacБел

ЗША: выбух пад Северадзвінскам адбыўся пры спробе падняць ракету «Буравеснік»

Злучаныя Штаты прыйшлі да высновы, што выбух на палігоне ў Архангельскай вобласьці Расеі, які прывёў да выкіду радыяцыі і гібелі некалькіх чалавек, адбыўся падчас апэрацыі па ўздыме з дна Белага мора ракеты «Буравесьнік» зь ядзернай ракетнай устаноўкай, піша радыё «Свабода».

Гэта вынікае з тэксту выступу супрацоўніка Дзярждэпартамэнту ЗША ў адным з камітэтаў ААН 10 кастрычніка.

«Выбух… быў вынікам ядзернай рэакцыі, якая ўзьнікла падчас уздыму расейскай крылатай ракеты зь ядзернай устаноўкай» — гаворыцца ў выступе намесьніка памочніка дзяржсакратара ЗША Томаса ды Нана.

«Ракета ляжала на дне Белага мора пасьля яе няўдалага выпрабаваньня раней у гэтым годзе, непадалёк ад буйнога населенага пункта» — заявіў ды Нана. Гаворка ідзе пра Северадзьвінск, побач зь якім разьмешчаны палігон Нёнакса.

Выбух пад Северадзьвінскам адбыўся 8 жніўня. Расейскія ўлады прызналі факт выбуху, кароткатэрміновага выкіду радыяцыі і гібелі людзей — пецярых супрацоўнікаў Расатама і двух вайскоўцаў.

У афіцыйных паведамленьнях гаварылася, што ён адбыўся пры выпрабаваньні новай тэхнікі з «ізатопнай крыніцай сілкаваньня». Пра тое, якая гэта тэхніка, аднак, афіцыйна не паведамлялася. У розных расьсьледаваньнях называліся розныя вэрсіі — аж да выбуху самой ракеты «Буравесьнік». 

Аб ракеце, пасьля названай «Буравесьнік», казаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у пасланьні ў сакавіку 2018 году, сьцьвярджаючы, што гэта зброя, якая ня мае аналягаў у сьвеце і здольная фактычна неабмежаваны час знаходзіцца ў паветры і зьмяняць траекторыю палёту. Выпрабаваньні гэтай ракеты засакрэчаныя. СМІ, спасылаючыся на дадзеныя выведак, пісалі пра некалькі няўдалых выпрабаваньнях «Буравесьніка» ў Расеі, аднак гэтыя паведамленьні не пацьверджаныя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930