Знайсці
13.10.2019 / 14:098РусŁacБел

Былы намеснік Качанавай па ідэалогіі Жаўняк уладкаваўся на цёплае месца ў «саюзнай дзяржаве»

Як вынікае з інтэрнэт-старонкі «cаюзнай дзяржавы», былы галоўны ідэолаг Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Жаўняк цяпер працуе намеснікам кіраўніка Пастаяннага камітэта гэтай інстытуцыі ў Мінску. 

Жаўняк з вясны 2018-га быў намеснікам Наталлі Качанавай па ідэалогіі, не запомніўся ні словамі, ні дзеяннямі. 

Як сцвярджаў інсайдарскі тэлеграм-канал «Кульгавы д'ябал», на пасаду Жаўняк трапіў дзякуючы пратэкцыі ўплывовага намесніка міністра спорту Вячаслава Дурнова, які падказаў яго на гэтую пазіцыю Качанавай. 

Шмат гадоў Жаўняк аддаў войску. 

З 19 жніўня пераемнікам Жаўняка стаў Андрэй Кунцэвіч. 

Чытайце: Ад беларусафоба Замяталіна да сталініста Рубінава: як склаўся лёс галоўных ідэолагаў краіны

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930