Даслаць навіну
Знайсці
42
Antyzombie / адказаць
13.10.2019 / 12:55
Толькі пра Бога забыў навуковец
22
Несцераў / адказаць
13.10.2019 / 13:10
Фантазёры. Вы нічога не ведаеце і ніколі не даведаецеся.
2
maha / адказаць
13.10.2019 / 15:40
цікава

3
Ян Севярын Бакей / адказаць
13.10.2019 / 16:14
а я-та па наіўнасьці лічыў, што Сонца нашмат старэйшае, чым плянэты сістэмы, і што сістэма ўтварылася ў выніку гравітацыйнага захопу воблака адной (ці магчыма двума зоркамі)... і ўдар ў Зямлю "прамаці Месяца" павінен быў бы вельмі істотна адбіцца на траекторыі руху Зямлі, не?-
6
Lisoid Kotov / адказаць
13.10.2019 / 16:20
Каждый должен придумать свою версию, чтобы получить учёную степень повыше, но кто заменяется о чем-то непознанном или непознаваемом - сразу проиграет эту игру. А это и вправду научный подход?
10
Алесь Нязгода / адказаць
13.10.2019 / 16:55
Antyzombie, які бог? Стывен Бенер - адукаваны чалавек, навуковец. А ў байкі пра бога вераць невучы.
3
Алесь Нязгода / адказаць
13.10.2019 / 17:00
Несцераў, Каментар тыповага ігнаранта.
15
Жвір / адказаць
13.10.2019 / 17:22
Ну, тут пра тое, як на Зямлі атабарыліся арганічныя злучэньні, але не пра тое, што прымусіла іх выбудавацца ў формы жыцьця... 

А прымусіў іх выбудавацца ў формы жыцьця ўсясьветны ды ўсюдыісны розум... Якім чынам ? Празь сонечнае выпраменьваньне. Сонечныя промні -  нясуць сігналы інфармацыі, якая й прымусіла тыя малекулы сабрацца ў кучы й ажыць. А потым празь мутацыі (якія ізноў жа былі выкліканы кадзіраванымі сігналамі ўсясьветнага розуму) жыцьцё збалансавалася ў сістэмы ды эвалюцыянавала.

Раней, у старажытнасьці, людзі пра гэта ведалі. Нездарма ж існуе выказваньне, маўляў, нарадзіўся пад шчасьлівымі зоркамі... Гэта й азначае, што ў момант нараджэньня (пачынаючы ад зачацьця) індывід атрымаў ад зорак найбольш спрыяльную, удалую, інфармацыю, кадзіроўку... І наадварот. 
Таксама ўначы першыя людзі хаваліся па пячорах ды розных укрыцьцях ня толькі шукаючы бясьпекі ад драпежнага зьвяр'я, але й ад сьвятла зорак...А ў пэўныя перыяды наадварот -  выходзілі пад тое сьвятло, калі яно было насычана асабліва карыснай інфармацыяй (кадзіроўкай), што зараджала ёю прыроднае навакольле, і асабліва ваду. Людзі называлі такое выпраменьваньне "духам Божым"... галоўным чынам з сузор'я Арыёна... 

Парэшткі, тых ведаў, былі фігуравалі яшчэ ў старажытных пісаньнях, якімі карысталіся раньнія егіпецкія жрацы... Навуке яшчэ належыць дайсьці да разуменьня гэтага, а вы, з маёй дапамогай, маеце рэдкую магчымасьць ведаць праўду ўжо цяпер ! :)
15
Павел / адказаць
13.10.2019 / 18:19
Согласен с Antyzombie, что этот "учёный" забыл про Бога упомянуть, без которого никакая жизнь на Земле не зародилась бы.
6
Несцераў / адказаць
13.10.2019 / 20:22
Алесь Нязгода, То каментар чалавека, які адмаўляецца верыць у новую рэлігію — навуку. Спытайце ў кропкі на каардынатнай плоскасці, адкуль яна ўзялася, куды рушыцца і ў чым сэнс яе існавання. Патугі вышэйпамянёных вучоных не менш камічны.
0
Алесь Нязгода / адказаць
13.10.2019 / 23:52
Павел, цікава, што такога высока адукаванага чалавека як Стывэн А. Бэннэр вы лічыце "навукоўцам"(у двукосьсі). Стывэн А. Бэннэр скончыў Ельскі і Гарвардзкі ўнівэрсытэты, атрымаў ступень доктара ў Гарвардзкім унівэрсытэце (дарэчы, яго навуковымі кіраўнікамі былі сусветна вядомыя навукоўцы Робэрт Бёрнс Вудвард і Франк Вэстхаймэр). Стывэн Бэннэр - прафэсар трох унівэрсытэтаў, заснавальнік Інстытута Навукі і Тэхнікі імя Вэстхаймэра, заснавальнік Фонда Прыкладной Малекулярнай Эвалюцыі. Бэннэр разам з калегамі быў першым каму ўдалося сынтэзаваць ген, такім чынам Бэннэр стаўся пачынальнікам цэлай навуковай галіны - сінтэтычнай біялогіі. Таксма Бэннэр зрабіў велізары ўнёсак у станаўленьне яшчэ адной навуковай галіны - Палеагенэтыкі. Бэннэр прысьвяціў усё саё жыцьцё вывучэньню хіміі, малекулярнай і сынтэтычнай біялогіі і мае велізарны аўтарытэт у навуковым сьвеце. Але вы, Павел, лічыце Стывэна Бэннэра "навукоўцам" (у двукосьсі). Пры гэтым, для вас ,Павел, большы аўтарытэт маюць невучы з жалезнага веку, якія верылі, што чалавека зляпілі з гразі, якія былі ўпэўненыя што Зямля плоская (пры тым, што іх суседзі грэкі ў VI веку да нашай эры ведалі, што Зямля круглая, а ў III веку да нашай эры грэкі нават ведалі дакладны памер Зямлі). Тыя ж невучы жалезнага веку прапанавалі жыцьцёвыя мудрасьці: бацькі могуць забіць непаслухмянае дзіця; калі нехта згвалціў дзяўчыну, гвалціцель павінен заплаціць бацьку дзяўчыны кампенсацыю і ўзяць дзяўчыну за жонку, а калі дзяўчына адмавіцца быць жонкай гвалціцеля то бацька павінен яе забіць; калі жанаты чалавек які мае брата памірае, яго ўдава становіцца маёмасьцю яго брата; калі муж падазрае што яго жонка цяжарная не ад яго, ён павінен прывесьці жонку да сьвятара і сьвятар прыгатуе мікстуру якая павінна забіці зародак. І яшчэ шмат-шмат апсурдальных рэчаў панапісвалі невучы з каменнага веку, і я не разумею як вы, Павел, можаце захапляцца гэтым у 2019 годзе і высьмейваць выбітных навукоўцаў?
2
Алесь Нязгода / адказаць
14.10.2019 / 01:29
Несцераў, і зноў вы хваліцеся сваім невуцтвам. Гэта абсурд - параўноўваць навуку і рэлігію, бо гэта рэчы не толькі не падобныя а наўпрост супрацьлеглыя. Навука грунтуецца на доказах. Рэлігія грунтуецца на аўтарытэце царквы, інакш кажучы вернік мусіць верыць не таму, што ёсьць доказы, а таму што так яму дыктуе царква. Рэлігія не толькі не абапіраецца на доказы(бо іх няма) а ігнаруе доказы што яе зняпраўджваюць. Любое вальнадумства, погляды і ідэі якія не адпавядаюць дактрыне рэлігіі асуджаюцца як ерэсь. Навука ж, заўсёды ўхваляе новыя ідэі, і не трымаецца за старыя гіпотэзы (як за нешта сьвятое, бо гэта наша традыцыя - верыць у гэту гіпотэзу) калі з'яўляюцца новыя доказы, што зьняпраўджваюць гэту гіпотэзу. Каб разумець розніцу паміж рлігіяй і навукай, трэба разумець розніцу паміж "верыць" і "ведаць". Новуковец імкнецца ведаць. Вернік праз брак ведаў папросту верыць (пры чым працягвае верыць нават пры наяўнасьці ведаў што супярэчаць яго веры).
0
maha / адказаць
14.10.2019 / 02:00
Алесь Нязгода, вось Бэнэр дваццаць гадоў вучыўся і яшчэ трыццаць гадоў навукай займаўся, а ў нас людзі ў прошлым тысячагоддзі праспалі пару ўрокаў бяілогіі і тут жа выходзяць са сваёй тэорыяй - Бог, выпраменьванне і мутацыі. Усё проста і лагічна, шах і мат, таварыш Бэнэр!
2
Несцераў / адказаць
14.10.2019 / 11:50
Алесь Нязгода, Навука грунтуецца на доказах, кажаце вы. Навука нам спярша даводзіла, што святло гэта эфір. Потым, што гэта хвалі. Потым што гэта ці то хвалі, ці то часткі, у залежнасці ад таго, як на іх паглядзець. Потым з'явілася тэорыя струн, дзе няма ні частак, ні хваляў, а ёсць гравітоны. Тое самае з матэрыяй. Спярша былі карпускулы, потым малекулы, потым атамы, потым пратоны-нейтроны, потым кваркі. І ўсё гэта даказваюць і абгрунтоўваюць, і кожны раз мы чуем: ну цяпер-то мы ўжо дакладна ведаем, як усё ўладкавана. What's next? Але вы працягвайце прапаведаваць, у вас няблага выходзіць. Асабліва павесяліла, што навука адкрыта для новых ідэй. Яна адкрыта толькі для ідэй, якія ўпісваюцца ў матэрыялістычную мадэль свету, іншымі словамі, у 3D. Я таму і прывёў прыклад з кропкай на каардынатнай плоскасці, які вы не зразумелі абсалютна.
0
Алесь Нязгода / адказаць
15.10.2019 / 15:25
Несцераў, Я маю ўражаньне, што за псэўданімам Несцераў хаваецца Глеб Капустін.
0
хамса / адказаць
17.10.2019 / 22:23
специательно для Несцераў и иже с ними ”Папа Римский представил в Ватикане smart-четки для молитв за $110. Для активации нужно перекреститься”
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера