Знайсці
13.10.2019 / 12:234РусŁacБел

Назіральнікам не дапусцілі да праверкі сапраўднасці подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

Інфармацыя пра гэта ёсць у маніторынгу кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары « за 7—12 кастрычніка.

Паводле яго, пасля завяршэння вылучэння кандыдатаў у дэпутаты адбыліся пасяджэнні акруговых выбарчых камісій, на якіх разглядаліся пытанні арганізацыі працы камісій па праверцы подпісаў выбаршчыкаў, пададзеных вылучэнцамі для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты. «У большасці выпадкаў назіральнікам было адмоўлена ў назіранні за працэдурай праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах», — адзначаюць праваабаронцы.

Таксама актывісты адзначаюць, што нягледзячы на агульную большую колькасць вылучаных кандыдатаў (паводле дадзеных ЦВК, у сёлетняй выбарчай кампаніі вылучаны 703 прэтэндэнты на дэпутацкі мандат), апазіцыйных прадстаўнікоў стала колькасна менш.

Праваабаронцы звяртаюць увагу і на прынятую ЦВК Пастанову № 63, што вызначае пералік дакументаў, па якіх выдаецца бюлетэнь для галасавання. Пастанова пашырае кола асобаў, якія могуць атрымаць бюлетэнь не па пашпарце, за кошт работнікаў дзяржаўных арганізацый.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930