Знайсці
13.10.2019 / 10:593РусŁacБел

Францыя і Германія спынілі продаж зброі Турцыі

Францыя заявіла, што спыніла продаж зброі ў Турцыю з прычыны яе ваеннай аперацыі на поўначы Сірыі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міністэрства замежных спраў і міністэрства абароны Францыі, паведамляе радыё «Свабода» са спасылкай на Reuters.

«У чаканьні заканчэння гэтага наступу Францыя вырашыла прыпыніць усе пляны па экспарце ў Турцыю зброі, якая можа выкарыстоўвацца ў наступе», — гаворыцца ў заяве.

Рашэньне набывае моц адразу пасьля апублікавання. Акрамя гэтага, у заяве сказана, што міністры замежных спраў Еўрасаюза будуць ўзгадняць сваю пазыцыю па гэтым пытанні 14 кастрычніка на сустрэчы ў Люксембургу.

Напярэдадні ўрад Нямеччыны паведаміў, што прыпыняе пастаўкі ўзбраення Турцыі на фоне ваеннай аперацыі Анкары на поўначы Сірыі.

Тым часам Міністэрства нацыянальнай абароны Турцыі паведаміла ў нядзелю, што ўзброеныя сілы Турцыі «нейтралізавалі 480 тэрарыстаў» з Рабочай партыі Курдыстана і курдскіх «Сіл народнай самаабароны» падчас трансгранічнай аперацыі ў Сірыі, піша tass.ru.

9 кастрычніка Турцыя абвясціла аб правядзенні на поўначы Сірыі аперацыі «Крыніца міру», якая пачалася з авіяўдараў ВПС па пазіцыях курдскіх фармаваньняў. Мэтай з'яўляецца стварэнне там буфернай зоны, якая павінна стаць ахоўным поясам для турэцкай мяжы. Туды, паводле задумы Анкары, змогуць вярнуцца з Турцыі сірыйскія бежанцы. Сірыйскае дзяржаўнае агенцтва SANA назвала аперацыю агрэсіяй, сусветная супольнасць асудзіла дзеянні Анкары.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера