Знайсці
12.10.2019 / 19:0621РусŁacБел

«Што нас, беларусаў, уразіла, дык гэта скандынаўскія сэканд-хэнды»

Тут прадаюць абсалютна ўсё і абсалютна ўсё за капейкі па іх і нават нашых мерках. Там, акрамя вопраткі, прадаюцца кнігі, цацкі, настольныя гульні, прадметы інтэр’ера, кухоннае начынне і усялякі хэндмэйд. Вышытыя настольнікі і тканыя ручнікі можна купіць за 5 еўра, сервіз з 22 прадметаў за 15 еўра, і гэта хіба самае дарагое, што там ёсць. За 5 еўра прадаюцца не толькі бабуліны крэслы, але і скураныя канапы, якія патрабуюць адно толькі пафарбоўкі, каб зноў быць, як новыя. Кухонныя прадметы каштуюць ад 20 цэнтаў.

Чаму ўсё такое таннае, хоць у крамах самы танны хлеб каштуе каля 2 еўра? Адказ просты. Для скандынаваў такія сэканды — праява іх экалагічнай свядомасці. Рэчы ў сэканд здаюцца бясплатна, а сэканд у сваю чаргу не заломвае цэны нават на самыя лепшыя прадметы, каб яны далей купляліся. Некаторыя скандынаўскія брэнды нават заклікаюць на бірках сваёй вопраткі прынесці яе назад, калі надакучыць. І гэтых брэндаў пасля шмат у сэкандзе.

Мне вельмі хацелася купіць кораб з лазы для дроў у хаце, старую маталку для пражы (прынадзілася б для ткацтва, бо ў мяне такога прадмету няма) і класнючую гліняную талерку. Але купіла тое, што лёгка можна прывезці і правезці if u know what I mean: пару дробязяў для кухні, завушніцы, жакет і кніжку-покетбук. За ўсё 10 еўра. Адна працоўная гадзіна па тутэйшых расцэнках.

Іна Хоміч, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930