Знайсці
12.10.2019 / 14:121РусŁacБел

Кеніец першым у гісторыі прабег марафон менш чым за дзве гадзіны

Кенійскі бягун Эліуд Кіпчоге стаў першым спартсменам у гісторыі, што прабег марафон менш чым за дзве гадзіны.

Кіпчоге ўзяў удзел у спаборніцтвах Ineos 01:59 Challenge, якія праходзілі ў Вене. Яму ўдалося пераадолець дыстанцыю 42 кіламетры 195 метраў за адну гадзіну 59 хвілін і 40 секунд.

Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) адмовілася залічваць рэкорд кенійца, бо ён быў усталяваны не на афіцыйных спаборніцтвах. Кіпчоге быў адзіным удзельнікам спаборніцтваў.

Афіцыйны сусветны рэкорд у марафоне таксама належыць Кіпчоге. У верасні 2018 года на Берлінскім марафоне ён прабег за дзве гадзiны адну хвіліну і 39 секунд.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930