Знайсці
11.10.2019 / 21:2819РусŁacБел

Стала вядома, куды сышоў Макар Шніп з пасады дырэктара Ліцэя БДУ

Макар Шніп. Фота: https://lyceum.by.

Былы дырэктар ліцэя БДУ Макар Шніп расказаў «Народнай Волі» пра новае месца працы і прычыны свайго сыходу з прэстыжнага ліцэя краіны, у якім ён працаваў амаль 16 гадоў, і пяць апошніх — кіраўніком навучальнай установы.

Макар Шніп кажа, што вырашыў паспрабаваць сябе ў новай якасці, таму і звольніўся. Нядаўна ён працаўладкаваўся ў Інавацыйную кампанію Promwad — незалежны дызайн-цэнтр электронікі.

«Так, я гісторык, але ж і ў адукацыі шмат гадоў. Буду ў Promwad займацца арганізацыяй унутранага адукацыйнага працэсу для супрацоўнікаў. Мне прыемна, што кампанія звярнулася да мяне з такой прапановай, што мной зацікавіліся. Гэта своесаблівы выклік для мяне як для гуманітарыя. Я бачу, што Promwad не падобная на ўсе іншыя нашы кампаніі, сканцэнтраваныя ў Парку высокіх тэхналогій, якія займаюцца праграмным забеспячэннем, канчатковым прадуктам. Мая праца будзе звязана не з «жалезам», яна тычыцца развіцця супрацоўнікаў, праходжання імі курсаў, трэнінгаў», — сказаў Шніп.

Былы дырэктар Ліцэя кажа, што ён адчуў патрэбу нешта змяніць у сабе.

«Не было ў маім звальненні ніякіх момантаў, звязаных з тым, што мая кандыдатура кагосьці не задавальняла. Гэта было толькі маё рашэнне, прага спазнаць новы досвед! Лічыце, што гэта такая прыгода, авантура…» — кажа Шпіп.

Народная Воля

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930