Знайсці
11.10.2019 / 15:1510РусŁacБел

Лукашэнка прапанаваў правесці сустрэчу Зяленскага і Пуціна на саміце СНД

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці сустрэчу расейскага лідара Уладзіміра Пуціна з яго украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім у рамках саміта СНД. Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна».

«Што было б дрэннага, калі б цяперашні прэзідэнт Украіны, а ён разумны, нармальны чалавек, сёння прысутнічаў у нас. У яго б не было праблемы сустрэцца тут з прэзідэнтам Расіі, пра сустрэчу з якім ён шмат цяпер кажа», — лічыць беларускі кіраўнік.

Ён са шкадаваннем адзначыў, што падобная сустрэча стала немагчымай з-за рашэння былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі выйсці са складу СНД. Лукашэнка расказаў, што заклікаў украінскага лідэра не пакідаць садружнасць, бо гэта прынясе «негатыўныя наступствы» Украіне.

Уладзімір Пуцін рэгулярна ўдзельнічае ў самітах СНД. Так афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў ідэю аб магчымай сустрэчы расійскага і ўкраінскага прэзідэнтаў на саміце, вылучаную Лукашэнкам.

Учора Зяленскі заявіў, што не ведае, ці магчымая яго сустрэча з Пуціным. Зяленскі лічыць, што «ўсё супраць» яго сустрэчы з Пуціным.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера