Знайсці
19.10.2019 / 13:31РусŁacБел

Акцыя: іспанская фасадная плітка і клінкер са зніжкай 30% ФОТЫ

Інтэрнэт-крама plitku.by, салоны керамічнай пліткі Opoczno і сантэхнікі Roca ладзяць восеньскі распродаж.

Крамы ёсць у Мінску, Магілёве, Бабруйску і Гомелі, але ўбачыць увесь асартымент і зрабіць замову можна наўпрост праз сайт — Plitku.by. Ніжэй — толькі некаторыя з акцыйных тавараў, больш шукайце па спасылцы.

Pared Nature

Недахоп колераў і перавага шэрага востра адчуваюцца беларускай восенню. Чаму б не дадаць жарсных іспанскіх фарбаў, якія будуць радаваць вас у кастрычніку-лістападзе і дадаваць настрою ўвесь год?

Керамагранітная фасадная плітка Pared Nature стылізаваная пад мур з старой цэглы розных колераў, глядзіцца яскрава і густоўна.

Laminas Glan

Гэтая мадэль спадабаецца тым, хто любіць спакайнейшую палітру. Гэта не толькі фасадная плітка, яна падыйдзе і для падлогі. І, нягледзячы на іспанскае паходжанне, Laminas Glan марозаўстойлівая.

Laminas Escada

У адрозненні ад папярэдняй, Escada не мае выразных чорных таноў.

Усе тры згаданыя вышэй мадэлі маюць памер 16,5×50 см.

Desk white

Яшчэ адна серыя насценнай пліткі, якая імітуе ідэальную цагляную сцяну. Пасуе для смелых дызайнавых рашэнняў.

Desk brown

Ёсць і варыянт колеру абпаленай гліны. Абедзьве мадэлі маюць памер 14,7×44,2 см, матавую паверхню і выступы, якія дазваляюць замаскіраваць стыкі плітак.

Irati Beige

Наступныя дзве мадэлі спадабаюцца і аматарам беларускай восені. Нестандартная керамагранітная плітка для падлогі стварае малюнак кіліма з восеньскага лісця. Фігурная форма пліткі дазваляе стварыць дасканалы малюнак.

Для тых, каму Irati Beige падасца занадта яскравай, ёсць мадэль Irati Vermont, якая мае прыглушаныя колеры.

Мадэлі серыі Irati маюць памер 32,5×32,5 см.

Swatch

Італьянскі суотч спадабаецца тым, хто любіць у інтэр'ерах рытмічнае чаргаванне колераў. На зніжцы прапануюцца пліткі 8×44,2 см чатырох колераў — белага, крэмавага, пярловага і графітавага. З іх можна «сабраць» кампазіцыю пад свой густ.

Loft Red

Таксама са зніжкай у 30% праз інтэрнэт-краму plitku.by, салоны керамічнай пліткі Opoczno і сантэхнікі Roca можна набыць усе мадыфікацыі польскага клінкера серыі Loft чырвонага і бронзавага колераў. Чырвоны фасадны клінкер густоўна глядзіцца на вялікіх аб'ёмах.

Loft Braz

Бронзавы клінкер глядзіцца не так кідка, але высакародна. У асартыменце — і фасадны, і напольны клінкер усіх мадыфікацый. У тым ліку — з «стопамі», якія страхуюць ад траўматызму ў галаледзіцу.

Kамет White

Тым, хто разлічвае ўкласціся ў меншы бюджэт, са зніжкамі прапануюцца тры серыі ўкраінскай керамагранітнай фасаднай пліткі. 

Серыя «Камет» з фактурнай паверхняй імітуе фэнтэзійна-сярэднявечную цагляную кладку. Яна прапануецца ў трох колеравых вырашэннях. Найсвятлейшы — Kамет White:

Kамет Ohra

Плітка гэтай серыі мае памер 29,8 х 59,8 см. Найярчэйшы з трох варыянтаў — у колеры охры: 

Kамет Grey

Нейтральны шэры керамаграніт, фасад з якога можна падкрэсліць яскравымі элементамі.

Плитка ГРЕС 29,7*59,8 Камет шары KAMET GREY

Серыя «Мальбарк» украінскага вытворцы мае малюнак ідэальнай геаметрычнай кладкі.

Памеры — тыя ж, што і ў серыі «Камет» — 29,8 х 59,8 см. Каштуе яна 16,9 руб. На зніжцы яна ёсць у чатырох колеравых варыянтах:

Malbork White

Malbork Brown

Malbork Beige

Малборк шары

Perseo Brown

І яшчэ адна прапанова ад украінскіх вытворцаў, Perseo Brown, якая імітуе часаны камень. 

 

Проста цяпер вы можаце аформіць заказ і па выгаднай цане купіць керамічную плітку з дастаўкай у любы пункт Беларусі. Заходзьце ў анлайн-каталог і выбірайце.

Усе акцыйныя тавары можна паглядзець тут

Дзе знаходзяцца крамы:

  • Мінск, вул. Леаніда Бяды, 45
  • Мінск, Лагойскі тракт, 10
  • Мінск, вул. Уручская, 19, пав. 451
  • Магілёў, вул. Болдзіна, 11
  • Бабруйск, вул. Савецкая, 129а
  • Гомель, вул. Леніна, 32

ТАА «ТэраНова», УНП 101238624

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031