Знайсці
11.10.2019 / 13:3122РусŁacБел

Гламурны тэлевядучы беларусізаваўся. «Я тыповы твар беларускага абывацеля, які патрошачку пачынае ўнутранае адраджэнне»

Тэлевядучы і ютуб-блогер Антон Мартыненка перайшоў на беларускую мову. Прынамсі, у сваім твітары.

«Гэта было пытанне часу, — расказаў ён «Нашай Ніве». — Я да беларускай мовы заўсёды ставіўся вельмі станоўча. Разумеў, што тое, што я не размаўляю на ёй ў жыцці, гэта мой страшэнны мінус. У мяне былі цудоўныя выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры ў школе і ва ўніверсітэце. Я раблю першы крок з твітара, потым спадзяюся, што раптоўна і інстаграм пяройдзе — там адмянілі лайкі, таму ўжо не страшна».

Акаўнт на роднай мове Антон стаў весці з лютага. Па яго словах, твітар — найлепшая пляцоўка, каб пачаць размаўляць па-беларуску. Гэта самая перадавая сацыяльная сетка, і любыя твае пачынанні аўдыторыя добра ўспрымае. Нават адпісак не было.

«Гэта таксама быў для мяне сацыяльны эксперымент наконт асяроддзя. Усё чакаю, калі мне хто-небудзь скажа: «Задраў са сваёй беларускай мовай, адказвай мне па-расейску». Ніводнага разу такога не было», — дзеліцца тэлевядучы.

На памылкі ў сацсетках яму заўсёды ўказваюць. «Пішуць: купі слоўнікі. Але гэта нармальна. Я сам так раблю!»

«Я тыповы твар беларускага абывацеля, які патрошачку пачынае ўнутранае адраджэнне», — жартуе Мартыненка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930