Знайсці
11.10.2019 / 17:344РусŁacБел

Былая фельчарка выпадкова стала сведкай ДТЗ і дапамагла выратаваць людзей да прыезду «хуткай»

Здарэнне адбылося 10 кастрычніка на трасе Мінск — Ашмяны. Пры абгоне маршрутка «Mерседэс» выехала на сустрэчную паласу, пасля чаго сутыкнулася з аўтамабілем «Рэно».

Ганна Зянкевіч, спецыялістка па падборы персаналу магазіна «Гіпа», якраз вярталася з канферэнцыі ў Астраўцы, калі ўбачыла на ўзбочыне перакуленую маршрутку.

Фото СК.

«Машына ляжала ў кювеце, побач з ёй людзі. «Хуткай» не было. Я раней адпрацавала фельчаркай «хуткай» дапамогі шэсць гадоў, таму ведала, што першыя хвіліны ў такой сітуацыі самыя важныя», — расказвае Ганна.

Першая, каго заўважыла былая фельчарка, была маладая жанчына, якая, верагодна, вылецела з салона праз лабавое шкло машыны.

«Мне так падалося, таму што ў яе твар быў у характэрных драпінах. Я спачатку нават падумала, што яна не жывая ўжо: яна была без прытомнасці, пульс не праслухоўваўся. Але агледзеўшы яе, я зразумела, што яна дыхае», — кажа фельчарка.

Ганна Зянкевіч узгадвае, што ўсё адбывалася вельмі хутка, не паспела яна агледзець жанчыну і падысці да маладога мужчыны, які быў у стане шоку, у яго была траўма грудной клеткі, як пад’ехала спачатку адна брыгада «хуткай», пасля яшчэ адна.

«Я дапамагла фельчарам паставіць кропельніцы. Затым разам з людзьмі, якія таксама апынуліся на месцы здарэння, дапамаглі пагрузіць пацярпелых у машыны», — кажа Ганна.

Яна кажа, што пасля таго як сышла з «хуткай», гэта першы выпадак, калі спатрэбілася яе дапамога.

«Галоўнае ў такіх сітуацыях — не тузаць чалавека, каб яшчэ больш не траўмаваць яго. Затое, калі цячэ кроў, пастарацца спыніць яе як мага хутчэй», —дадае Ганна.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930