Знайсці
11.10.2019 / 10:462РусŁacБел

Адбылася ракетная атака на іранскі танкер у Чырвоным моры

presstv.com

На іранскім нафтавым танкеры ў Чырвоным моры адбыліся два выбухі з розніцай у 20 хвілін, піша PressTV са спасылкай на іранскую дзяржаўную танкерную кампанію.

Па дадзеных кампаніі, выбухі, імаверна, былі выкліканыя двума ракетнымі ўдарамі.

Як адзначае іранскае агенцтва ISNA (яно паведамляе аб адным выбуху), інцыдэнт адбыўся за 60 міляў (96,5 км) ад горада Джыда ў Саудаўскай Аравіі. У выніку былі пашкоджаныя два нафтавыя адсекі, што прывяло да ўцечкі нафты ў мора. Ніхто з членаў экіпажа не пацярпеў. Па дадзеных агенцтва, гаворка можа ісці аб тэрарыстычнай атацы.

Як адзначае Bloomberg, пасля паведамленняў аб выбуху цана на нафту маркі Brent вырасла прыкладна на 2% і прабіла адзнаку ў $60 за барэль.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930