Знайсці
11.10.2019 / 07:24РусŁacБел

Пад Астраўцом пройдуць вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі

Дэманстрацыйнае вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі з задзейнічаннем сістэмы абвяшчэння пройдзе сёння ў Астравецкім раёне, паведамілі БелТА ў МНС.

«Каб не ствараць нязручнасцяў грамадзянам, адпрацоўка эвакуацыі пройдзе з прыцягненнем статыстаў. Напярэдадні ратавальнікі адрасна праінфармавалі ўсіх жыхароў вёсак — 183 чалавекі ў васьмі населеных пунктах», — распавялі ў МНС.

Персанал АЭС прадэманструе дзеянні па лакалізацыі і ліквідацыі аварый на рэактарным абсталяванні, эвакуацыю, функцыянаванне крызіснага цэнтра і інфармацыйнае ўзаемадзеянне. Падраздзялення МНС ліквідуюць пажар склада дызельнага паліва ва ўмовах аварыйнай абстаноўкі.

«На выездзе з в.Баброўнікі для рэгістрацыі грамадзян і выдачы адпаведных пасведчанняў будзе арганізаваны зборны эвакуацыйны пункт. У медпункце забяспечаць сродкамі абароны, правядуць ёдавую прафілактыку. Для выезду з ўмоўна брудных зон у чыстыя прадугледжаны кантрольна-размеркавальныя пункты. Ахову грамадскага парадку забяспечаць работнікі РАУС. у пункце часовага рассялення на базе мясцовай гімназіі арганізуюць выдачу адзення, харчавання, будуць аказваць медыцынскую і псіхалагічную дапамогу», — праінфармавалі ў МНС.

Плануецца задзейнічаць звыш 270 чалавек і больш за 40 адзінак тэхнікі, у тым ліку сілы і сродкі МНС, МУС, Мінабароны, Дзяржпагранкамітэта, Міністэрства аховы здароўя і іншых арганізацый, а таксама падраздзяленняў дзяржкарпарацыі «Расатам».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930