Знайсці
10.10.2019 / 21:538РусŁacБел

Студэнтка ў Японіі здала чысты аркуш і атрымала за эсэ «выдатна»

Японская студэнтка атрымала найвышэйшы бал за твор, напісаны нябачнымі чарніламі, піша BBC.

19-гадовая Эймі Хага, першакурсніца гістарычнага факультэта Універсітэта Міэ, якая вывучае гісторыю ніндзя, павінна была напісаць эсэ пра наведванне Музея ніндзя ў Іга-Уэна. Аднак замест сачынення яна здала выкладчыку чысты аркуш паперы.

Насамрэч гэта быў твор, напісаны з выкарыстаннем тэхнікі «абурыдасі» — пісьма нябачнымі чарніламі. Такой тэхнікай карысталіся ніндзя — для перадачы таемных лістоў і пасланняў.

Існуе вялікая колькасць рэцэптаў для вырабу нябачных чарнілаў. Эймі Хага прыгатавала чарніла па старажытным рэцэпце, які выкарыстоўваўся ў часы ніндзя — з соевых бабоў.

Для таго, каб прачытаць пасланне, напісанае ў такой тэхніцы, неабходна нагрэць паперу, патрымаўшы яе над агнём.

Прыгатаванне чарнілаў заняло 10 гадзін.

Пасля таго, як чарнілы былі гатовыя, Хага прынялася за напісанне сачынення — з дапамогай пэндзля, на традыцыйнай японскай паперы «васі».

Каб быць упэўненай у тым, што яе сачыненне не адправіцца ў сметнік, Хага пакінула на палях — ужо звычайнымі чарніламі — паметку: «нагрэць паперу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930