Знайсці
10.10.2019 / 16:0615РусŁacБел

«Тэль-Авіў сваімі дзеяннямі дыскрэдытуе»: пасла Ізраіля выклікалі ў МЗС Беларусі

Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў у сваім фэйсбуку.

«Толькі за няпоўныя два тыдні гэтага месяца 18 грамадзянам Беларусі на мяжы было адмоўлена ва ўездзе ў Ізраіль. 7 кастрычніка ў аэрапорце Тэль-Авіва ізраільскія міграцыйныя ўлады «завярнулі» адразу 11 беларусаў, якія прыбылі рэйсам Belavia — Belarusian Airlines».

«Нашы грамадзяне, якія накіроўваліся на адпачынак, на сустрэчы з роднымі, блізкімі і сябрамі, у чаканні магчымасці паляцець назад на радзіму па некалькі сутак знаходзяцца ў цэнтрах часовага ўтрымання.

Сярод вядомых нам прычын адмовы ва ўездзе няма ніводнага фактычнага парушэння», — зазначаецца ў паведамленні.

МЗС падкрэслівае, што Беларусь актыўна падтрымлівае міжнародныя намаганні па барацьбе з нелегальнай міграцыяй, паважае суверэннае права дзяржаў матывавана абмяжоўваць ўезд на сваю тэрыторыю. Але гэтая сітуацыя беспрэцэдэнтная.

Беларусь не з'яўляецца донарам нелегальнай міграцыі. Мы займаем першае месца ў свеце па колькасці выдадзеных шэнгенскіх візаў на душу насельніцтва з самым нізкім узроўнем адмоў, што сведчыць пра законапаслухмянасць нашых грамадзян. І такіх праблем не ўзнікае ў Рэспублікі Беларусь ні з адной іншай краінай свету.

У гэтай сувязі сёння ў МЗС быў выкліканы пасол Ізраіля ў Беларусі, якому быў заяўлены пратэст.

Мы ішлі на заключэнне Пагаднення аб бязвізавых паездках з Ізраілем, каб палегчыць і спрасціць узаемныя кантакты грамадзян нашых краін. Аднак ізраільскі бок сваімі дзеяннямі дыскрэдытуе ўвесь гэты працэс. Практыка адмоваў ва ўездзе беларускім грамадзянам пачынае набываць масавы характар ​​і для нас з'яўляецца прынцыпова непрымальнай.

Мы настроены на працяг дыялогу і пошук варыянтаў вырашэння праблемы пры абавязковым уліку інтарэсаў адзін аднаго. Пэўнае разуменне сёння было дасягнута, адзначае МЗС

«Разам з тым, пакуль ідзе дыялог, хацелі б зноў звярнуць увагу Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, РСТА, турыстычных кампаній, аператараў і грамадзян Беларусі на рэкамендацыі МЗС ад 18 лiпеня 2019 годзе для тых, хто плануе паездку ў Ізраіль», — рэзюмуе замежнапалітычнае ведамства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930