Даслаць навіну
Знайсці
10.10.2019 / 12:52 6

Лявон Вольскі выканаў «Тры чарапахі» з аркестрам дзіцячых інструментаў — зайгралі нават Гуркоў, Глобус і Вячорка ВІДЭА

У сеціве з’явілася незвычайнае відэа, на якім Лявон Вольскі разам з вядомымі музыкамі, паэтамі і грамадскімі дзеячамі выконвае песню «Тры чарапахі» на дзіцячых музычных інструментах.

У кліпе заўважаныя спявачка Palina, Віталь Гуркоў, гурты Naviband і Irdorath, Франак Вячорка, Адам Глобус, Віталь Рыжкоў, а таксама музыкі гуртоў Volski і Крамбамбуля.

«За 20 год мы бачылі дзясяткі, калі не сотні выкананняў і інтэрпрэтацыяў «Трох чарапах»: ад спеваў на вулічных акцыях да флэшмобаў БРСМ, ад футбольных фанатаў да касцельных званоў, у гарадскіх джунглях і лясных гушчарах. Гэта вельмі натхняе - і нам захацелася трошкі павыдурняцца, сабраць сяброў ды зрабіць такую вось версію нефармальнага гімна Беларусі, — піша Лявон Вольскі ў сваім Facebook.

Ідэю музыкам дало папулярнае амерыканскае шоу Джымі Фэлана, дзе падобны інтэрактыў прапануюць знакамітым сусветным гуртам.

Рэжысёрам відэа выступіў Валер Кандрацьеў, аператарам - Канстанцін Сярогін, гукарэжысёрам — Сяргей Васількоў.

Найбліжэйшы вялікі канцэрт Лявона Вольскага адбудзецца 26 кастрычніка ў мінскім Prime Hall — гледачоў чакаюць паўнавартасныя сэты з песень гуртоў Мроя, N.R.M., ZET, Volski, прысвечаныя знакавым датам гэтых гуртоў.

NN.by

3
Алег07 / адказаць
10.10.2019 / 16:16
Што незвычайнага)? Джыми Фэлан амерыкански ужо кольки гадоу грае хиты з аркестрам дзицячых инструментау у сваей перадачы...
3
Зорка* / адказаць
10.10.2019 / 20:40
Один из лучших каверов)
1
Лістападаўскі Ґаспадар / адказаць
14.10.2019 / 15:16
Мікола, ён крыху старэйшы за Вольскага, калі б вы яго ведалі ўласна, то такога б не казалі.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31