Знайсці
10.10.2019 / 12:351РусŁacБел

Мінчук аддаў у рамонт матацыкл і «забыўся» пра гэта на шэсць гадоў. Як так сталася?

Як аказалася, у 2013 годзе жыхар сталіцы вырашыў адрамантаваць матацыкл, які дастаўся яму ў спадчыну ад бацькі. Транспартны сродак, дарэчы, прастаяў у гаражы 12 гадоў, перш чым новы ўладальнік сабраўся яго аднавіць, паведамляе абласная міліцыя.

У інтэрнэце мінчанін знайшоў майстра, які ўзяўся адрамантаваць матацыкл, і перадаў яму «жалезнага каня». Мужчыны дамовіліся, што патрэбныя работы зоймуць месяц, аднак часу спатрэбілася значна больш. Так атрымалася, што ўладальнік не дачакаўся заканчэння рамонту і з'ехаў па справах у Расію. А калі вярнуўся, аказалася, што кантакты згубленыя. Участковы інспектар Пухавіцкага РАУС устанавіў асобу рамонтніка і яго месцазнаходжанне.

Высветлілася, што мужчына пераехаў у Гродзенскую вобласць. Матацыкл ён даўно адрамантаваў, спрабаваў звязацца з уладальнікам, каб вярнуць яго, але не змог знайсці гаспадара. Некаторы час двухколавы транспартны сродак захоўваўся ў гаражы майстра, але, калі мужчына мяняў месца жыхарства, вырашыў прадаць матацыкл, а калі ўладальнік абвесціцца, вярнуць таму грошы.

На днях мінчанін звярнуўся ва УУС Мінскага аблвыканкама са словамі падзякі супрацоўнікам Свіслацкага аддзялення міліцыі Пухавіцкага РАУС за аператыўнасць і прафесійныя дзеянні. Таксама мужчына паведаміў, што механік вярнуў яму грошы за матацыкл у поўным аб'ёме і ён лічыць інцыдэнт вычарпаным.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930