Знайсці
10.10.2019 / 07:51РусŁacБел

Страляніна побач з сінагогай і кебабнай у Германіі: ёсць ахвяры

Па меншай меры два чалавекі загінулі пры нападзе з ужываннем агнястрэльнай зброі ў горадзе Гале ва Усходняй Германіі, піша bbc.com.

Паліцыя заявіла, што адзін з падазраваных у нападзе арыштаваны, але іншыя зламыснікі маглі ўцячы на машыне.

Сведкі паведамілі, што адзін з нападнікаў быў у ваенным камуфляжы і меў пры сабе некалькі адзінак зброі.

Газета Bild паведамляе, што напад адбыўся каля сінагогі.

Лідар габрэйскай абшчыны ў Гале Макс Прывароцкі распавёў Der Spiegel, што зламыснік спрабаваў уварвацца ў сінагогу, калі там было «ад 70 да 80 чалавек».

Адзін сведка заявіў, што зламыснік, «апрануты як паліцэйскі … цалкам узброены», кінуў бензінавую бомбу альбо гранату на габрэйскія могілкі.

Напад адбыўся на габрэйскае рэлігійнае свята Ём Кіпур.

Іншы сведка паведаміў, што ў іншай частцы горада зламыснік адкрыў агонь па турэцкай закусачнай.

«Мужчына падышоў да закусачнай, кінуў нешта падобнае на гранаты, яна не выбухнула, і ён адкрыў агонь са штурмавой вінтоўкі. Мужчына за мной, напэўна, загінуў … Я схаваўся ў прыбіральні», - сказаў сведка нямецкаму тэлебачанню.

Паліцыя просіць жыхароў Гале і суседняга горада Ландсберг застацца ў сваіх дамах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930