Знайсці
09.10.2019 / 21:0610РусŁacБел

Навукоўцы: таматнае пюрэ паляпшае сперму

Лікапін — рэчыва, якое ёсць у памідорах, пазітыўна ўплывае на якасць мужчынскай спермы, даказала праведзенае нядаўна даследаванне, піша BBC.

У ходзе выпрабаванняў на працягу 12 тыдняў здаровыя мужчыны атрымлівалі штодня 14 мг біялагічна актыўнай дабаўкі, эквівалентнай дзвюм сталовым лыжкам канцэнтраванай таматнай пасты.

Па заканчэнні выпрабавальнага тэрміну, як высветлілі навукоўцы, у мужчын, якія ўжывалі дабаўку, палепшылася якасць эякуляту.

У выпрабаваннях бралі ўдзел 60 адвольна адабраных фізічна здаровых мужчын. Частка з іх атрымлівала дабаўку, астатнія — плацэба.

Сперму мужчын прааналізавалі ў лабараторыі перад пачаткам эксперыменту, па завяршэнні шасці тыдняў і пасля завяршэння даследавання.

Навукоўцы не выявілі розніцы ў канцэнтрацыі сперматазоідаў на гэтых трох стадыях, аднак іх марфалогія (знешняя форма) адрознівалася: прапорцыя здаровых сперматазоідаў, як і іх рухомасць былі вышэйшыя ў тых мужчын, якія ўжывалі лікапін.

Наступным крокам будзе паўтор гэтага эксперыменту з мужчынамі, якія маюць праблемы з зачаццем, каб паназіраць, ці палепшыць лікапін якасць іх спермы і ці зможа гэта дапамагчы парам зачаць дзіця.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930